Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перыа́кты

(гр. periaktos = які верціцца)

дэкарацыі ў выглядзе трохгранных прызмаў, што паварочваюцца, у старажытнагрэчаскім тэатры.

перыартры́т

(ад перы- + гр. arthron = сустаў)

запаленне калясустаўных тканак буйных суставаў у выніку траўмы, перагрузкі, ахаладжэння.

перыартэрыі́т

(ад перы- + артэрыя)

запаленчае паражэнне артэрый, якое ахоплівае іх знешні слой.

перыа́стр

(ад перы- + гр. astron = зорка)

астр. бліжэйшы да галоўнай зоркі пункт арбіты зоркі-спадарожніка (проціл. апаастр).

перыбле́ма

(гр. periblema = абалонка)

слой ініцыяльных клетак у конусе нарастання кораня, з якіх развіваецца першасная кара.

перыгастры́т

(ад перы- + гр. gaster, -tros = страўнік)

запаленчае паражэнне серознай абалонкі страўніка.

перыге́й

(н.-лац. perigaeum, ад гр. peri = вакол + gaia = зямля)

астр. бліжэйшы да цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка (проціл. апагей 1).

перыге́лій

(ад перы- + гр. helios = Сонца)

астр. пункт найменшага аддалення арбіты планеты, каметы або штучнага спадарожніка ад Сонца (проціл. афелій).

перыгляцыя́льны

(ад перы- + лац. glacialis = ледзяны)

які мае адносіны да адкладаў, што намножыліся ў шырокай палосе па перыферыі старажытных або сучасных (у гарах) леднікоў.

перыдаты́т

(фр. peridotite)

глыбінная магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з алівіну і піраксену.