Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пенепле́н

(фр. peneplaine = амаль раўніна)

выраўнены ўчастак сушы, які ўтварыўся ў выніку працяглага разбурэння горнай краіны прыроднымі працэсамі ва ўмовах адноснага тэктанічнага спакою.

пенетраме́трыя

(ад лац. penetro = пранікаю + -метрыя)

вымярэнне кансістэнцыі матэрыялаў.

пенетра́нтнасць

(ад лац. penetrare = пранікаць)

біял. частата выяўлення ў папуляцыі таго або іншага гена.

пенетра́нты

(ад лац. penetrare = пранікаць)

спецыялізаваныя жыгучыя клеткі кішачнаполасцевых.

пенетро́метр

(ад лац. penetro = пранікаю = -метр)

прыбор для вызначэння кансістэнцыі малярных фарбаў, тлушчаў і іншых матэрыялаў.

пе́ні

(англ. penny, фін. penni)

1) тое, што і пенс;

2) разменная манета Фінляндыі, роўная ​1/100 маркі.

пенітэнцыя́рны

(фр. penitentiaire, ад лац. poenitentia = раскаянне)

звязаны з асабліва жорсткімі формамі крымінальнага пакарання.

пенітэнцыя́рый

(с.-лац. poenitentiarius, ад лац. poenitentia = раскаянне)

1) духоўная ўстанова ў Рыме, якая ад імя папы дае адпушчэнне грахоў і вызваляе асобу ад выканання царкоўнай клятвы;

2) папраўчая ўстанова турэмнага тыпу ў Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах, дзе адзіночнае заключэнне спалучаецца з катаржнай працай;

3) свяшчэннік, які выконвае богаслужэнне ў турэмных цэрквах.

пе́ніум

(н.-лац. penium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. пеніевых, якая трапляецца ў балотах, на імхах, у мінеральных крыніцах, на рысавых палетках.

пеніцы́л

(н.-лац. penicillium)

недасканалы грыб сям. карэміяльных, які развіваецца ў выглядзе плесні на глебавых і іншых субстратах; выкарыстоўваецца для вырабу антыбіётыкаў, у сыраварэнні.