Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імпульсі́ўны

(п.-лац. impulsivus = пабуджальны)

1) які мае адносіны да імпульсу, выкліканы ўнутраным пабуджэннем (напр. і-ыя дзеянні дзяцей);

2) схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу (напр. і. чалавек).

імпульстэрапі́я

(ад імпульс + тэрапія)

прымяненне з лячэбнай мэтай розных фізічных дзеянняў (электрычнага току, ультрагуку, святла і інш.), пры якіх энергія падводзіцца да арганізма ў выглядзе рытмічных порцый.

імпэ́т

(польск. impet, ад лац. impetus = парыў, разбег, напор)

1) разгон, парывістасць, імклівасць (і. руху);

2) перан. запал, напорыстасць (напр. юнацкі і.).

імуна-

(лац. immunis = свабодны ад чаго-н., некрануты)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «імунітэт».

імунабіяло́гія

(ад імуна- + біялогія)

раздзел біялогіі, які вывучае адпорныя рэакцыі арганізмаў супраць вірусаў, ядаў.

імунагене́з

(ад імуна- + -генез)

узнікненне імунітэту ў жывёльным або раслінным арганізме.

імунагене́тыка

(ад імуна- + генетыка)

раздзел генетыкі, які вывучае фактары перадачы ў спадчыну імунітэту 1.

імунаглабулі́ны

(ад імуна- + глабуліны)

складаныя бялкі з групы глікапратэідаў, якія змяшчаюцца ў сываратцы крыві пазваночных жывёл і чалавека і ўдзельнічаюць у стварэнні імунітэту.

імунадыягно́стыка

(ад імуна- + дыягностыка)

метад вызначэння інфекцыйных захворванняў пры дапамозе імунных сываратак.

імунадэпрэса́нты

(ад імуна- + дэпрэсанты)

рэчывы, якія паніжаюць імунітэт арганізма.