Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ске́нер

(англ. scanner, ад scan = уважліва разглядаць)

прыбор, які выкарыстоўваецца для выяўлення злаякасных пухлін шляхам назірання над размеркаваннем радыеактыўных ізатопаў, уведзеных у арганізм чалавека.

скені́раваць

(ад англ. scan = уважліва разглядаць)

1) бесперапынна паэлементна праглядваць прастору праменем радыёлакатара;

2) выяўляць злаякасную пухліну ў якім-н. органе чалавека з дапамогай скенера.

ске́псіс

(гр. skepsis = разбор, сумненне)

сумненне, недавер да чаго-н.

ске́птык

(гр. skeptikos = які разглядае, даследуе)

1) прыхільнік скептыцызму 1;

2) недаверлівы чалавек, які сумняваецца ва ўсім.

скептыцы́зм

(фр. scepticisme, ад гр. skeptikos = які разглядае, даследуе)

1) ідэалістычны філасофскі кірунак, які падвяргае сумненню магчымасць пазнання аб’ектыўнай рэчаіснасці (параўн. агнастыцызм);

2) крытычны недавер, крайняе сумненне ў чым-н.

скепты́чны

(гр. skeptikos = які разглядае, даследуе)

1) які мае адносіны да скептыцызму 1;

2) прасякнуты скептыцызмам 2.

ске́рца

(іт. scherzo = літар. жарт)

інструментальны музычны твор жартаўлівага, гуллівага характару.

скетч

(англ. sketch = эскіз)

невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.

ске́тынг-рынг

(англ. skatingrink, ад skate = катацца на каньках + rink = каток)

пляцоўка з асфальтавым або драўляным пакрыццём для катання на ролікавых каньках.

скі́ба

(польск. skiba, ад ст.-в.-ням. scîba)

1) луста хлеба;

2) пласт узаранай зямлі.