Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фарсі́раваць

(фр. forcer)

1) узмацняць, паскараць што-н.;

2) ваен. пераадольваць водную перашкоду пад агнём праціўніка.

фарстэры́т

(ад ням. Vorster = прозвішча нямецкага вучонага)

мінерал класа сілікатаў, празрысты, бясколерны; выкарыстоўваецца для вырабу вогнетрывалай цэглы.

фарсу́нка

(ад англ. force-pump = нагнятальная помпа)

прыстасаванне для распыльвання вадкасцей (напр. паліва ў рухавіках унутранага згарання) або парашкападобных матэрыялаў.

фартра́н

[ад англ. for(mula) tran(slator)]

фармальная мова для апісання алгарытмаў на электронна-вылічальнай машыне.

фарту́на

(лац. fortuna, ад Fortuna = імя багіні шчасця, лёсу, удачы ў старажытнарымскай міфалогіі)

1) удача, поспех; шчаслівы лёс;

2) уст. багацце, маёмасць.

фарту́х

(польск. fartuch, ад ням. Vortuch)

1) заслона пэўнага крою, якую надзяваюць спераду на адзенне, каб засцерагчы яго ад забруджвання;

2) покрыўка, чахол для машыны, механізма, тэхнічнага прыстасавання.

фа́ртынг

(англ. farthing)

самая дробная англійская манета, роўная 1/4 пенса, якая была ва ўжытку да 1968 г.

фарты́сіма

(іт. fortissimo)

муз. 1) мацней, больш гучна, чым фортэ;

2) месца ў музычным творы, якое выконваецца такім чынам.

фартыфіка́цыя

(лац. fortificatio = умацаванне)

1) ваенная навука, якая вывучае формы, сродкі і спосабы ўмацавання вайсковых пазіцый і абароны ад сродкаў паражэння;

2) галіна ваенна-інжынернай справы, якая займаецца ўзвядзеннем умацаванняў, а таксама самі гэтыя ўмацаванні.

фартэпія́на

(іт. fortepiano, ад forte = гучны + piano = ціхі)

струнны ўдарна-клавішны музычны інструмент, разнавіднасці ф. — раяль і піяніна.