Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

субстыту́т

(лац. substitutus = падстаўлены)

1) асоба, якая замяшчае каго-н.;

2) матэрыял або тавар, які можна выкарыстаць у выпадку адсутнасці патрэбнага матэрыялу або тавару; заменнік.

субстыту́цыя

(лац. substitutio = падстаноўка)

замяшчэнне аднаго іншым, звычайна падобным па ўласцівасцях, прызначэнню (напр. замена аднаго металу другім, аднаго гуку ў мове іншым).

субтрапі́чны

(ад суб- + трапічны)

які мае адносіны да субтропікаў, уласцівы субтропікам.

субтро́пікі

(ад суб- + тропікі)

геаграфічныя паясы зямнога шара, размешчаныя ў абодвух паўшар’ях прыблізна паміж 30° і 40° шыраты, паміж умераным і трапічным паясамі.

субты́льны

(лац. subtilis)

кволы, слабы; далікатны, тонкі.

субтэрміна́льны

(ад суб- + лац. terminalis = заключны, канечны)

тэрмін, які абазначае размяшчэнне частак цела на некаторай адлегласці ад яго канца.

субумбрэ́ла

(ад суб- + лац. umbra = цень)

унутраны ўвагнуты бок парасона медуз.

субфасі́льны

(ад суб- + фасільны)

які не дасягнуў поўнай фасілізацыі (аб рэштках жывёл і раслін).

субці́тр

(ад суб- + цітр)

надпіс на ніжняй частцы кадра іншаземнага фільма з перакладам іншамоўнага тэксту на мову, зразумелую гледачам.

субэкватарыя́льны

(ад суб- + экватар);

с-ыя паясы — геаграфічныя паясы Паўн. і Паўд. паўшар’яў Зямлі паміж экватарыяльным і трапічнымі паясамі.