Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скатафе́й

(н.-лац. scotophaeus)

павук сям. гнафазідаў, які жыве ў лясным подсціле, пад карой дрэў, камянямі, у дамах.

скато́л

(ад гр. skor, skatos = кал + -ол)

арганічнае злучэнне гетэрацыклічнага рада, прадукт гніення бялкоў з непрыемным пахам; выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

скато́ма

(ад гр. skotos = цемната)

захворванне вачэй, пры якім звужаецца поле зроку.

ска́ты

(нарв., шв. scata = рыба)

падатрад драпежных марскіх рыб атрада акулападобных з пляскатым целам і вострым хвастом; пашыраны гал. ч. у трапічных і субтрапічных морах; некаторыя, напр. электрычны скат, маюць на галаве органы, што ўтвараюць электрычныя разрады.

скатые́ла

(н.-лац. scotiella)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца пераважна ў зонах снегу і лёду ў высакагорных раёнах, у тарфяна-балотных глебах, прэсных водах.

скаўрафіе́льдыя

(н.-лац. scourfieldia)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая пашырана ў балотах, лужынах, невялікіх азёрах.

скаўт

(англ. scout = літар. разведчык)

член скаўцкай арганізацыі (гл. скаўтызм).

скаўты́зм

(ад скаўт)

адна з форм дзіцячага і юнацкага руху, якая ўзнікла ў Англіі ў 1907 г. з мэтай выхавання моладзі ў духу патрыятызму і рэлігійнасці; у розных краінах набыла розныя формы; аб’ядноўвае байскаўтаў і герлскаўтаў.

-скаф

(гр. skaphe = лодка)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «судна», «апарат для падводных даследаванняў».

скафагнаты́ты

(ад гр. skaphe = лодка)

пласцінкі на другой пары ніжніх нагасківіц у вышэйшых ракаў, рух якіх стварае цячэнне вады праз жабры.