аналіза́тар
(ад аналіз)
1) прыбор для вызначэння характару палярызацыі святла;
2) прыбор для аналізу гукаў, 3) анатама-фізіялагічная сістэма ў чалавека і жывёл, якая ажыццяўляе ўспрыняцце і аналіз раздражненняў, што паходзяць са знешняга і ўнутранага асяроддзя; кожны з органаў пачуццяў
аналі́ст
(ад лац. annalis = гадавы)
аўтар аналаў.
аналі́тык
(гр. analytikos = які адносіцца да аналізу)
1) спецыяліст, які займаецца аналізам рэчываў;
2) перан. той, хто мае схільнасць аналізаваць падзеі навакольнага свету і свае асабістыя адчуванні і перажыванні.
аналі́тыка
(гр. analytika)
вучэнне пра сілагізмы і паняцці як састаўная частка логікі Арыстоцеля.
аналіты́чны
(гр. analytikos)
1) заснаваны на прымяненні аналізу (напр. а. метад даследавання);
2) здольны рабіць аналіз (напр. а. розум);
3) які служыць для аналізу (напр. а-ыя вагі).
анало́гія
(гр. analogia)
1) падабенства ў пэўных адносінах з’яў, паняццяў, прадметаў, якія ў цэлым розняцца паміж сабой;
2) лог. форма высновы, калі на аснове падабенства двух прадметаў, з’яў, паняццяў у якіх-н. адносінах робяць вывад пра іх падабенства ў іншых адносінах;
3) падобнасць органаў, якія маюць розную будову, але выконваюць у розных жывёл і раслін аднолькавыя функцыі (параўн. гамалогія);
4) лінгв. змяненне граматычнай формы на ўзор другой формы.
анало́й
(гр. analogeion = падстаўка для кніг)
высокі столік у царкве, на які ў час набажэнства кладуць кнігі, ставяць абразы і крыж.
ана́лы
(лац. annales)
1) запісы гістарычных падзей у храналагічным парадку ў Стараж. Рыме і сярэдневяковай Еўропе;
2) перан. наогул запісы.