Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імпры́нтынг

(англ. imprinting)

спецыфічная форма навучання жывёл, фіксацыя ў іх памяці адрознівальных прыкмет аб’ектаў, некаторых прыроджаных актаў паводзін.

імпрэгнава́ць

(с.-лац. impraegnare = напаўняць)

насычаць розныя тканкі, драўніну эмульсіямі або растворамі.

імпрэгна́цыя

(ад ім- + лац. praegnas, -atis = напоўнены)

метад насычэння фіксаванай тканкі жывёл растворам солей серабра, золата, свінцу, осмію для выяўлення іх структуры.

імпрэса́рыо

(іт. impresario)

асоба, якая арганізуе канцэрты, спектаклі, гастролі, заключае для артыстаў кантракты.

імпрэ́сія

(лац. impressio)

1) мімалётнае ўражанне, настрой, перажыванне;

2) кароткі літаратурны твор эмацыянальна-суб’ектыўнага характару.

імпрэсіяні́зм

(фр. impressionnisme, ад лац. impressio = уражанне)

кірунак у мастацтве і літаратуры апошняй трэці 19 — пач. 20 ст., які адлюстроўваў суб’ектыўныя перажыванні, настроі і ўражанні аўтара, узятыя без сувязі з рэчаіснасцю.

імпрэсіяні́ст

(фр. impressionniste)

мастак, музыкант, пісьменнік — паслядоўнік імпрэсіянізму.

і́мпульс

(лац. impulsus = удар, штуршок)

1) унутранае пабуджэнне, штуршок да дзеяння (напр. і. да творчасці);

2) мера руху і сілы;

электрычны і. — імгненны адзінкавы скачок току або напружання ў электрычным ланцугу;

нервовы і. — хваля ўзбуджэнняў, якая распаўсюджваецца па нервовай сістэме.

імпульса́тар

(ад лац. impulsus = удар, штуршок)

генератар імпульсаў пастаяннага току, пры дапамозе якога стымулююцца скарачэнні сардэчнай мышцы.

імпульсі́ўны

(п.-лац. impulsivus = пабуджальны)

1) які мае адносіны да імпульсу, выкліканы ўнутраным пабуджэннем (напр. і-ыя дзеянні дзяцей);

2) схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу (напр. і. чалавек).