Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

субліма́цыя

(лац. sublimatio = падніманне)

пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны, абмінаючы вадкі (проціл. дэсублімацыя).

сублітара́ль

(ад суб- + літараль)

прыбярэжная частка дна акіянаў і мораў, размешчаная ніжэй літаралі.

субмары́на

(англ. submarine, ад лац. sub = пад + marina = марская)

падводная лодка.

субмікраскапі́чны

(ад суб- + мікраскапічны)

нябачны ў аптычны мікраскоп, меншы за даўжыню хвалі святла.

субмікро́нны

(ад суб- + мікрон)

звязаны з часцінкамі, памер якіх меншы за мікрон.

субміліметро́вы

(ад суб- + міліметр)

меншы за міліметр;

с-ыя хвалі — хвалі, даўжыня якіх меншая за міліметр.

субпраду́кты

(ад суб- + прадукт)

харчовыя прадукты, акрамя мясной тушы, якія атрымліваюцца пры разбіранні забітай жывёлы (печань, язык, ныркі, мозг і інш.).

субрага́цыя

(п.-лац. subrogatio)

частковае дапаўненне да старога закону.

субрадуля́рны

(ад суб- + лац. radula = скрабок)

орган слыху ў боканервовых малюскаў.

субрэгіяна́льны

(ад суб- + рэгіянальны)

звязаны з прасторай, меншай за рэгіён.