Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скардату́ра

(іт. scordatura)

часовая змена звычайнай настройкі струн музычных інструментаў, пераважна лютні і скрыпак, для аблягчэння выканання некаторых відаў акордаў, змены дыяпазону інструмента і інш.

скарн

(шв. skarn)

метамарфічная горная парода, якая складаецца пераважна з гранату, піраксену і некаторых іншых вапнякова-жалезістых сілікатаў.

скарпе́ль

(іт. scarpello)

каменячосны разец скульптара.

скарпе́на

(гр. skorpaina)

рыба сям. скарпенавых, пашыраная ў прыбярэжнай зоне пераважна субтрапічных мораў.

скарпі́дыум

(н.-лац. scorpidium)

лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на балотах, па берагах азёр, старых рэчышчаў.

скарпіён

(лац. scorpio, -onis, ад гр. skorpios)

1) ядавітая членістаногая жывёла класа арахнідаў, пашыраная ў тропіках і субтропіках;

2) старадаўняя кідальная машына, від балісты.

скарцане́ра

(іт. scorzonera, ад scorza = кара)

травяністая расліна сям. складанакветных з ядомымі каранямі, пашыраная ў засушлівых раёнах Еўропы і Азіі; некаторыя віды, напр. таў-сагыз, змяшчаюць у каранях каўчук; казялец.

скарыфікава́ць

(лац. scarificare = надрэзваць, выдрапваць)

падвяргаць скарыфікацыі.

скарыфіка́тар

(англ. scarificator, ад лац. scarificare = надрэзваць, выдрапваць)

1) машына для скарыфікацыі 1;

2) сельскагаспадарчая прылада для скарыфікацыі 2;

3) мед. прылада для правядзення насечак на скуры ў час прышчэпак (воспы і інш.).

скарыфіка́цыя

(лац. scarificatio = выдрапванне)

1) штучнае парушэнне скарыфікатарам і цэласці абалонкі насення некаторых раслін (напр. канюшыны), каб паскорыць прарастанне;

2) разразанне глебы скарыфікатарам 2 для ўзмацнення прытоку паветра ў яе;

3) правядзенне насечак на скуры пры прышчэпках (воспы і інш).