Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

педыпле́н

(ад лац. pes, pedis = нага + англ. plain = раўніна)

тып рэльефу, які ўтвараецца ў выніку зліцця педыментаў.

педыцэля́рыі

(ад лац. pediculus = ножка)

іголкі некаторых ігласкурых, якія ўтвараюць хапальныя шчыпчыкі.

-педыя

(гр. paideia = выхаванне, навучанне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «раздзел», «навука».

педыя́струм

(н.-лац. pediastrum)

каланіяльная зялёная водарасць сям. гідрадыкцыевых, якая пашырана ў планктоне азёр, вадасховішчаў, сажалак, рэк з павольным цячэннем, на вільготных скалах.

педыя́тр

(ад педыятрыя)

спецыяліст у галіне педыятрыі.

педыятры́я

(ад гр. pais, -idos = дзіця + -ятрыя)

раздзел медыцыны, які вывучае дзіцячыя хваробы і распрацоўвае метады іх лячэння.

пе́дэль

(ням. Pedell)

служыцель пры судзе ў сярэдневяковай Зах. Еўропе.

педэра́ст

(гр. paiderastes = які любіць хлопцаў)

чалавек, які займаецца педэрастыяй.

педэра́стыя

(гр. paiderastia = любоў да хлопцаў)

палавая сувязь мужчыны з мужчынам.

пейза́ж

(фр. paysage, ад pays = мясцовасць, краіна)

1) агульны выгляд якой-н. мясцовасці (напр. горны п., лясны п.);

2) малюнак краявіду ў жывапісе, мастацкай літаратуры (напр. п. Шышкіна, п. у творах Чорнага).