Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алатранспланта́т

(ад ала + трансплантат)

орган або ўчастак тканкі, выкарыстаныя для алатрансплантацыі.

алатранспланта́цыя

(ад ала- + трансплантацыя)

перасадка трансплантата ад аднаго прадстаўніка якога-н. біялагічнага віду іншаму прадстаўніку таго ж віду (параўн. гетэратрансплантацыя, ксенатрансплантацыя).

алатро́пія

(ад ала- + -тропія)

здольнасць аднаго і таго ж хімічнага элемента выступаць у выглядзе некалькіх простых рэчываў (напр. вуглярод існуе ў выглядзе вугалю, графіту і алмазу).

алатро́фны

(ад ала- + -трофны);

а-ае возера — возера, вада якога атрымлівае ў значнай колькасці біягенныя, мінеральныя і арганічныя рэчывы з вадазбору.

алатэтрапло́ід

(ад ала- + гр. tetra = чатыры + haploos = адзінкавы + -оід)

тое, што і амфідыплоід.

алафа́н

(ад ала- + гр. phaino = выдаюся, выпінаюся)

мінерал класа сілікатаў бледна-блакітнага, зеленаватага або бурага колеру.

алафо́н

(ад ала- + -фон)

лінгв. гук, які адрозніваецца ад іншага гука фанетычнай прыметай, а не функцыяй.

Ала́х

(ар. Allah)

назва бога ў ісламе.

алахары́я

(ад ала- + -харыя)

распаўсюджанне пладоў, насення і спор пры дапамозе знешніх фактараў — ветру (анемахарыя), вады (гідрахарыя), жывёл (заахарыя), чалавека (антрапахарыя).

алахо́л

(ад ала- + гр. chole = жоўць)

лекавы прэпарат, жаўцягонны сродак.