Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́лібі

(лац. alibi = у іншым месцы)

юр. доказ невінаватасці абвінавачанага, заснаваны на тым, што ён у момант, калі рабілася злачынства, знаходзіўся ў іншым месцы.

алібідэмі́я

(ад a- + лібіда)

поўная адсутнасць лібіда; уласціва пераважна жанчынам як вынік прыроджаных або набытых нейраэндакрынных расстройстваў.

алі́ва

(лац. oliva)

1) вечназялёнае дрэва сям. маслінавых, пашыранае ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі, а таксама яго плод;

2) алей з пладоў гэтага дрэва.

аліваміцы́н

(ад аліва + -міцын)

лекавы прэпарат, антыбіётык, які выкарыстоўваецца пры пухлінах семяннікоў, лімфагранулематозе, меланомах, ракавых паражэннях.

аліві́н

(ад лац. oliva = масліна)

паўкаштоўны камень класа сілікатаў зеленаватага колеру розных адценняў.

аліві́ноз

(ад алівін)

прафесійнае захворванне, абумоўленае ўздзеяннем алівіну.

аліга-

(гр. oligos = нешматлікі, нязначны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на малую колькасць, нешматлікасць чаго-н., на адхіленне ад нормы ў бок памяншэння.

алігакантарынхі́ды

(н.-лац. oligocanthorhynchidae)

сямейства гельмінтаў класа акантацэфалаў, кішачныя паразіты птушак і млекакормячых.

алігакла́з

(ад аліга- + гр. klasis = разлом)

пародаўтваральны мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць плагіяклазу.

алігаме́рны

(ад аліга- + гр. meros = частка)

які мае адносіны да жывёл з целам, падзеленым на малую колькасць сегментаў.