Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алю́вій

(лац. alluvio = нанос)

адклады, якія ўтварыліся з рачных наносаў.

алю́зія

(лац. allusio = жарт, намёк)

стылістычны прыём, калі падзея, якая апісваецца або адбываецца, суадносіцца намёкам з вядомым гістарычным, міфалагічным, літаратурным фактам, напр. цяжкія да знясілення, але марныя намаганні каго-н. характарызуюцца выразам «Сізіфава праца».

алюмаге́ль

(ад лац. alumen = галун + гелі)

порыстая белая маса, што ўяўляе сабой вокіс алюмінію, адсарбент.

алюмагідры́ды

[ад алюм(іній) + гідрыд]

хімічныя злучэнні, у склад якіх уваходзіць алюміній; выкарыстоўваюцца ў арганічным сінтэзе для гідрыравання.

алюмасіліка́ты

[ад алюм(іній) + сілікаты]

пародаўтваральныя мінералы, крэменязёмістыя злучэнні з вялікай колькасцю алюмінію, напр. палявыя шпаты, слюды, мінералы глін.

алюмато́л

[ад алюм(іній) + тол]

водаўстойлівае выбуховае рэчыва, грануляваная сумесь літага трацілу з парашком алюмінію.

алюмафасфа́ты

[ад алюм(іній) + фасфаты]

горныя пароды, у складзе якіх пераважаюць алюмафасфатныя (аўгеліт, баранеіт, вавеліт, крандаліт і інш.) і фасфатныя мінералы.

алюме́ль

[ад алюм(іній) + (нік)ель]

сплаў алюмінію, нікелю, крэмнію, марганцу і кобальту; выкарыстоўваецца ў піраметрыі.

алюміна́ты

(ад алюміній)

солі алюмініевых кіслот, напр. а. кальцыю, натрыю.

алюмінатэрмі́я

(ад алюміній + -тэрмія)

спосаб здабывання металаў шляхам узнаўлення іх вокіслаў алюмініем.