Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пету́нія

(фр. petunia, ад індз. petuma)

травяністая расліна сям. паслёнавых з буйнымі яркімі кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

петыме́тр

(фр. petit-maître = франт)

уст. сатырычны вобраз маладога франта.

петы́т

(фр. petit = маленькі)

друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 8 пунктам (каля 3 мм).

петы́цыя

(лац. petitio)

пісьмовае калектыўнае прашэнне, накіраванае органам улады.

петэ́хія

(іт. petecchie = плямы)

дробнае кропачнае кровазліццё на скуры або слізістых абалонках.

пецы́ца

(н.-лац. peziza)

сумчаты грыб сям. пецыцавых, расце на вільготнай глебе, гною, гнілой драўніне.

пеяраты́ўны

(ад лац. peior = горшы)

неадабральны, уніжальны.