Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імедыягра́фія

(ад п.-лац. immediate = непасрэдна + -графія)

спосаб непасрэднай здымкі на адчувальную металічную пласцінку.

імельма́н

[ням. М. Immelman = прозвішча ням. лётчыка (1890—1916)]

фігура вышэйшага пілатажу, пераварот самалёта цераз крыло ў верхнім пункце мёртвай пятлі.

іме́рсія

(лац. immersio = паглыбленне, апусканне)

1) астр. уваход аднаго нябеснага цела ў цень другога;

2) увядзенне кроплі вадкасці паміж аб’ектывам мікраскопа і прадметам, які разглядаецца, для ўзмацнення яркасці і атрымання больш выразнага малюнка.

іміграва́ць

гл. імігрыраваць.

імігра́нт

(лац. immigrans, -ntis = перасяленец)

1) іншаземец, які прыехаў у якую-н. краіну на пастаяннае жыхарства (параўн. эмігрант);м

2) жывёла (від, род), якая перасялілася на дадзеную тэрыторыю з іншай, дзе яна ўзнікла і развівалася раней.

імігра́цыя

(ад лац. immigrare = усяляцца)

уезд на пастаяннае жыхарства ў якую-н. краіну.

імігры́раваць, іміграва́ць

(лац. immigrare = усяляцца)

прыязджаць у якую-н. краіну на пастаяннае жыхарства.

і́мідж

(англ. image)

1) паказ, адлюстраванне; узор;

2) мысленны вобраз, уяўленне;

3) фарміраванне ўстойлівага станоўчага ўражання аб тавары, паслузе прадпрыемства, якое вырабляе або рэалізуе тавар.

імітава́ць

(польск. imitować, ад лац. imitari)

1) па-майстэрску пераймаць каго-н., што-н. (напр. і. салаўіны спеў);

2) падрабляць што-н. пад што-н. (напр. і. пад арэх);

3) паўтараць музычны матыў у другім голасе на інтэрвал вышэй або ніжэй.

іміта́тар

(лац. imitator = пераймальнік)

1) той, хто імітуе каго-н., што-н.;

2) артыст, які прафесіянальна займаецца імітацыяй.