Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фасфата́зы

(ад фасфаты)

гідралітычныя ферменты, якія каталізуюць адшчапленні фосфарнай кіслаты з арганічных злучэнняў; змяшчаюцца ва ўсіх клетках арганізма чалавека, жывёл і раслін.

фасфа́ты

(ад фосфар)

солі фосфарнай кіслаты; выкарыстоўваюцца як угнаенне, а таксама ў тэхніцы і медыцыне.

фасфаты́ды

(ад фосфар)

арганічныя рэчывы з групы ліпаідаў, якія з’яўляюцца асноўнай састаўной часткай клетачных структур арганізмаў.

фасфе́н

(ад гр. phos = святло + phaino = паказваю)

зрокавае адчуванне колеру, якое ўзнікае ў чалавека без уздзеяння святла на вока, пры механічных, хімічных і электрычных раздражненнях сятчаткі або зрокавых участкаў кары галаўнога мозгу.

фасфі́ды

(ад фосфар + гр. eidos = выгляд)

хімічныя злучэнні фосфару з металамі; выкарыстоўваюцца як паўправадніковыя матэрыялы.

фасцыёла

(н.-лац. fasciola)

гельмінт сям. фасцыялідаў, паразітуе ў жоўцевых пратоках печані, жоўцевым пузыры авечак, буйной рагатай жывёлы, іншых траваедных і чалавека.

фа́сцыі

(лац. fascia = павязка)

1) пучкі прутоў, перавязаныя рамянямі, з уваткнутымі ў іх сякеркамі як сімвал улады цароў, потым вышэйшых магістратаў у Стараж. Рыме;

2) тонкія абалонкі са злучальнай тканкі, якія пакрываюць асобныя мышцы або іх групы, а таксама некаторыя органы.

фасцы́кула

(лац. fasciculus = пучок, звязка)

звязка дакументаў рознага зместу, размешчаных у парадку рэгістрацыйных нумароў.

фасцыялёзы

(ад фасцыёла)

глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца фасцыялідамі.

фасцыялі́ды

(н.-лац. fasciolidae)

сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразітуюць у жоўцевых пратоках печані, жоўцевым пузыры авечак, буйной рагатай жывёлы, ласёў, аленяў, казуль і чалавека.