Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суб’екты́ўнасць

(ад суб’ектыўны)

1) уласцівасць суб’ектыўнага;

2) індывідуальная асаблівасць у поглядах на рэчы;

3) арыгінальнасць, уласцівая якой-н. асобе.

суб’екты́ўны

(лац. subiectivus)

1) асабісты, уласцівы толькі пэўнай асобе;

2) прадузяты, неаб’ектыўны (напр. с-ая ацэнка).

суберы́н

(лац. suberinus = коркавы, ад suber = корак)

арганічнае рэчыва, якое адкладваецца ў абалонках раслінных клетак і робіць іх непранікальнымі для вады і газаў.

субіма́га

(ад суб- + лац. imago = вобраз, падабенства)

першая імагінальная фаза некаторых вымерлых насякомых.

су́біта

(іт. subito = раптоўна, нечакана)

рэзкі, нечаканы пераход пры выкананні музычнага твора (напр. ад вялікай гучнасці да ціхай).

субкантыне́нт

(ад суб- + кантынент)

вялікая, геаграфічна дакладна акрэсленая частка кантынента.

субка́рлік

(ад суб- + карлік)

абазначэнне класа зорак з меншай свяцімасцю, чым у зорак-карлікаў (параўн. субгігант).

субкартыка́льны

(ад суб- + лац. cortex, -ticis = кара)

падкоркавы, размешчаны ніжэй кары галаўнога мозгу.

сублімава́ць

(лац. sublimare = высока паднімаць)

1) рабіць сублімацыю;

2) праходзіць сублімацыю.

субліма́ты

(лац. sublimatus = падняты)

1) прадукты сублімацыі;

2) мінеральныя ўтварэнні на месцы выхаду вулканічных газаў.