Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скапалі́т

(ад гр. skapos = слуп + -літ)

група мінералаў класа сілікатаў, ізаморфная сумесь магматычных і асадачных горных парод.

скапа́нія

(н.-лац. scapania)

пячоначны мох сям. скапаніевых на вільготнай глініста-пясчанай і тарфяной глебах.

-скапія

(гр. skopeo = назіраю)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да назірання.

скапо́лія

(н.-лац. scopolia, ад іт. I. Scopoli = прозвішча іт. батаніка і хіміка 18 ст.)

травяністая расліна сям. паслёнавых з голым сцяблом і кветкамі з венчыкам бура-чырвоным звонку і жаўтавата-бурым унутры; дэкаратыўная; змяшчае ў карэнішчы алкалоіды (скапаламін, атрапін і інш.), што выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

скарабе́й

(лац. scarabaeus, ад гр. skarabos = жук)

1) жук-гнаявік, які водзіцца ў гарачых краінах;

2) малюнак свяшчэннага жука на манетах, каштоўных камянях, упрыгожаннях старажытных егіпцян, а таксама самі гэтыя прадметы з такім малюнкам.

скарады́т

(ад гр. scorodon = часнок)

мінерал класа фасфатаў белага, зеленаватага і бурага колеру; сыравіна для атрымання мыш’яковага кальцыю.

скарб

(польск. skarb)

1) грошы, каштоўныя рэчы, маёмасць;

2) каштоўнасці, якія схаваны ў патаемным месцы;

3) духоўныя і культурныя каштоўнасці (напр. скарбы сусветнай літаратуры).

ска́рбніца

(польск. skarbnica)

1) месца захоўвання дарагіх рэчаў, каштоўнасцей;

2) перан. невычэрпная крыніца чаго-н.

скарбу́т

(ням. Skorbut)

хвароба чалавека, выкліканая недастатковай колькасцю ў ежы вітаміну С; цынга.

ска́рга

(польск. skarga)

1) выражэнне незадавальнення з прычыны якіх-н. непрыемнасцей;

2) афіцыйная заява аб няправільным дзеянні якой-н. асобы, установы, арганізацыі.