Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імунапатало́гія

(ад імуна- + паталогія)

раздзел імуналогіі, які вывучае працэсы, што ўзнікаюць у выніку шкоднага ўздзеяння на клеткі і тканкі арганізма імуналагічных рэакцый.

імунапрафіла́ктыка

(ад імуна- + прафілактыка)

папярэджанне інфекцыйных хвароб жывёл і чалавека стварэннем у арганізме штучнага (набытага) імунітэту 1.

імунатэрапі́я

(ад імуна- + тэрапія)

лячэнне інфекцыйных хвароб імуннымі прэпаратамі — вакцынамі, сывараткамі (гл. сератэрапія), гама-глабулінамі.

імунахі́мія

(ад імуна- + хімія)

раздзел імуналогіі, які вывучае хімічныя асновы імунітэту 1.

імунацы́ты

(ад імуна- + -цыты)

клеткі, якія ажыццяўляюць імунны адказ, у пазваночных утвараюць адзіную функцыянальную (імунную) сістэму.

імунізава́ць

(ад імунізацыя)

праводзіць імунізацыю.

імуніза́цыя

(ад лац. immunis = свабодны ад чаго-н.)

стварэнне штучнага імунітэту ў чалавека і жывёл супраць заразных хвароб.

імунітэ́т

(лац. immunitas, -atis = вызваленне ад чаго-н.)

1) непадатлівасць арганізма якім-н. заразным хваробам (напр. прыроджаны і.);

2) выключнае права не падпарадкоўвацца некаторым законам, якое даецца пэўным асобам (напр. дыпламатычны і).

іму́нны

(лац. immunis = свабодны ад чаго-н., некрануты)

1) абаронны, ахоўны (напр. і-ая сываратка);

2) неўспрымальны да яду, да заражэння чым-н. (і-ая ўласцівасць арганізма).

імуно́лаг

(ад імуна- + -лаг)

спецыяліст у галіне імуналогіі.