імара́льны
(фр. immoral, ад лац. im- = не + moralis = маральны)
тое, што і амаральны.
імартэ́лі
(фр. immortel = бессмяротны)
травяністыя расліны сям. складанакветных, якія пры засушванні добра захоўваюць натуральную афарбоўку і колер кветак; сухацветы, бессмяротнікі.
іматрыкулява́ць
(с.-лац. immatriculare)
уст. выконваць іматрыкуляцыю.
іматрыкуля́цыя
(фр. immatriculation, ад с.-лац. immatriculare = уносіць у спіс)
уст. унясенне ў спіс (матрыкул).
іматэрыялі́зм
(ад ім- + матэрыялізм)
ідэалістычны погляд, які адмаўляе існаванне матэрыі і прызнае толькі існаванне духа.
імбецы́льнасць
(ад імбецыльны)
псіхічная недаразвітасць, сярэдняя ступень разумовай адсталасці (алігафрэніі) паміж ідыятыяй і дэбільнасцю
імбецы́льны
(лац. imbecillus)
псіхічна недаразвіты, які характарызуецца імбецыльнасцю.
імбібі́цыя
(ад лац. imbibere = усмоктваць, убіраць у сябе)
насычэнне тканак арганізма рэчывамі, растворанымі ў вадкасці (напр. жоўцевымі пігментамі ў час жаўтухі).
імбі́р
(польск. imbir < с.-в.-ням. ingebër, imber, ад лац. zingiber)
1) травяністая расліна сям. імбірных з двухрадным лісцем, адзіночнымі кветкамі ў суквеццях і мясістым коранем, багатым на эфірны алей; пашырана ў тропіках;
2) прыправа з каранёў гэтай расліны.
імбры́чак
(польск. imbryczek, ад imbryk < тур. ibrik, ад ар. ibrik = збан для вады)
уст. чайнік для заваркі чаю.