Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фато́ліз

(ад гр. phos, -otos = святло + -ліз)

распад вадкіх, цвёрдых або газападобных рэчываў пад уздзеяннем святла.

фато́метр

(ад гр. phos, -otos = святло + -метр)

прыбор для вымярэння светлавых велічынь (сілы святла, асветленасці, яркасці).

фато́н

(ад гр. phos, -otos = святло)

элементарная часціца светлавой энергіі, квант электрамагнітнага поля; адна з нейтральных элементарных часціц з нулявой масай і спінам 1.

фато́ніка

(ад фатон)

навука, якая вывучае магчымасці сувязі з дапамогай светлавых прамянёў.

фа́тум

(лац. fatum)

няўхільны, немінучы лёс, наканаванне.

фаты́га

(польск. fatyga < фр. fatigue, ад лац. fatigare = мучыць)

турботы, клопат.

фаты́чны

(ад гр. phathos = сказаны);

фатычнае маўленне — кантактны від маўлення, гаварэнне з мэтай падтрымання кантакту.