Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фарбава́ць

(ад фарба)

пакрываць што-н. фарбай; надаваць колер, афарбоўку.

фарбапу́льт

(ад фарба + пульт)

пнеўматычны апарат для распылення сціснутым паветрам фарбавальных саставаў пры малярных работах.

фарбі́тыс

(н.-лац. pharbitis)

павойная травяністая расліна сям. бярозкавых з буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў тропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

фарва́куум

(ад ням. vor = перад + вакуум)

фіз. папярэдняе разрэджванне пры атрыманні вакууму ў дзве ступені.

фарва́тэр

(гал. vaarwater, ад varen = плаваць + water = вада)

1) водны шлях для бяспечнага праходу суднаў, звычайна вызначаны сігнальнымі знакамі (бакенамі, вехамі, буямі);

2) перан. сфера якога-н. уплыву, асноўная лінія, кірунак дзейнасці, творчасці.

фарды́зм

[ад англ. H. Ford = прозвішча амер. аўтамабільнага прамыслоўца (1863—1947)]

сістэма арганізацыі працы, заснаваная на стандартызацыі, тыпізацыі і канвеерызацыі вытворчых працэсаў; была ўведзена на аўтазаводах ЗА ў 1-й чвэрці 20 ст.

фарзі́цыя

(н.-лац. forsythia)

лістападная кустовая расліна сям. маслінавых з адзіночнымі ярка-жоўтымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Азіі і Паўд.-Усх. Еўропе; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

фарка́мера

(ад англ. fore = пярэдні + камера)

невялікая камера ў дызельных і ракетных рухавіках, у якой адбываецца папярэдняе, перад уваходам у асноўную камеру, змешванне і гарэнне кампанентаў вадкага паліва.

фармава́ць

(лац. formare)

надаваць чаму-н. пэўную форму.

фармазо́н

(польск. farmazon, ад фр. franc-maçon = масон)

тое, што і франкмасон.