Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

петро́граф

(ад петра- + -граф)

спецыяліст у галіне петраграфіі.

петро́лаг

(ад петра- + -лаг)

спецыяліст у галіне петралогіі.

петро́леум

(англ. petroleum, ад гр. petra = камень + лац. oleum = алей)

назва нафты ў англамоўных краінах (ЗША, Англіі і інш).

петру́ргія

(ад гр. petra = камень + ergon = работа)

вытворчасць шклокрышталічных матэрыялаў і вырабаў з расплаваў горных парод метадам ліцця.

петрыфіка́цыя

(ад петра- + -фікацыя)

1) працэс ператварэння ў камень, напр. асадачных парод у цвёрдую масу;

2) перан. усталяванне чаго-н. у пэўнай форме.

пету́нія

(фр. petunia, ад індз. petuma)

травяністая расліна сям. паслёнавых з буйнымі яркімі кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

петыме́тр

(фр. petit-maître = франт)

уст. сатырычны вобраз маладога франта.

петы́т

(фр. petit = маленькі)

друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 8 пунктам (каля 3 мм).

петы́цыя

(лац. petitio)

пісьмовае калектыўнае прашэнне, накіраванае органам улады.

петэ́хія

(іт. petecchie = плямы)

дробнае кропачнае кровазліццё на скуры або слізістых абалонках.