лабі́льнасць
(ад лабільны)
нястойкасць, зменлівасць (напр. л. дзіцячага арганізма).
лабі́льны
(лац. labilis)
нястойкі, няўстойлівы, рухомы.
лабіры́нт
(лац. labyrinthus, ад гр. labyrinthos)
1) складанае, заблытанае размяшчэнне памяшканняў, пераходаў, дарог і інш.;
2) перан. складанае спалучэнне, перапляценне чаго-н. (напр. л. думак);
3) анат. унутраная частка вуха.
лабірынтадо́нты
(н.-лац. labyrinthodontia, ад гр. labyrinthos = лабірынт + odus, odonthos = зуб)
падклас вымерлых земнаводных, якія знешне нагадвалі кракадзілаў або саламандраў, жылі ў сярэдзіне палеазою — пач. мезазою.
лабірынты́т
(ад лабірынт)
мед. запаленне ўнутранага вуха.
лабіядэнта́льны
(ад лац. labium = губа + dens, -ntis = зуб)
лінгв. губна-зубны зычны гук (напр. «в», «ф»).
лабіяліза́цыя
(ад лац. labialis = губны)
лінгв. вымаўленне некаторых гукаў мовы з акругленнем выцягнутых губ.
лабія́льны
(лац. labialis = губны)
1) лінгв. утвораны з удзелам губ, губны гук (напр. «б», «п»);
2) які нагадвае сабой губы (напр. л-ыя органы пачуццяў у насякомых).