Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ларвіцы́ды

(ад лац. larva = лічынка + -цыды)

інсектыцыды, якія прымяняюцца для знішчэння лічынак і вусеняў насякомых.

ла́рвы

(лац. larvae)

злыя духі і прывіды злых людзей у старажытнарымскай міфалогіі.

ла́рга

(іт. largo = павольны, шырокі)

1) муз. самы павольны тэмп;

2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

ларге́та

(іт. larghetto, ад largo = павольны, шырокі)

1) муз. умерана павольны тэмп, блізкі да андантэ;

2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

лардо́з

(гр. lordos = выгнуты)

прыроджанае або набытае скрыўленне пазваночніка выпукласцю наперад.

ларне́т

(фр. lorgnette)

1) складныя акуляры з ручкай;

2) уст. разнавіднасць манокля.

ларні́раваць

(фр. lorgner)

глядзець, разглядваць у ларнет.

ла́ры

(лац. lares)

старажытныя міфалагічныя духі, якія лічыліся заступнікамі дому і сям’і.

ларыка́ты

(н.-лац. loricata)

тое, што і хітоны.

ларынга-

(гр. larynks, -ngos = гартань)

першая састаўная частка складаных слоў, што выражае паняцце «які адносіцца да гартані».