лаўн-тэ́ніс
(англ. lawn-tennis)
прынятая ў міжнароднай спартыўнай тэрміналогіі назва тэніса.
лаўр
(лац. laurus)
1) вечназялёнае дрэва сям. лаўровых з прадаўгаватым пахучым лісцем, пашыранае ў Міжземнамор’і;
2) мн. лаўровы вянок або асобныя галінкі гэтага дрэва як сімвал перамогі, славы;
пажынаць лаўры — карыстацца вынікамі перамогі.
ла́ўра
(гр. laura)
буйны мужчынскі праваслаўны манастыр, які падпарадкоўваецца сіноду 1.
лаўрэа́т
(лац. laureatus = увенчаны лаўрамі)
1) пераможца якіх-н. спаборніцтваў, адзначаны лаўровым вянком у старажытных грэкаў і рымлян;
2) званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва;
3) пераможца мастацкага конкурсу.
лаўрэ́нсій
[ад англ. E. Lawrence = прозвішча амер. фізіка (1901—1958)]
штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент сям. актыноідаў.
лаўса́н
[рус. лавсан, ад Ла(боратория) в(ысокомолекулярных) с(оединений) А(кадемии) н(аук)]
сінтэтычнае валакно, якое выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці, а таксама тканіна з такога валакна.
лаўсо́нія
[н.-лац. lawsonia, ад J. Lawson = прозвішча шв. натураліста (памёр у 1747 г.)]
кустовая расліна сям. чальчаковых з светла-жоўтымі або чырвонымі пахучымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках; вырошчваецца як дэкаратыўная і фарбавальная расліна (з лісця атрымліваюць хну).
лаўтэрбарніе́ла
(н.-лац. lauterborniella)
каланіяльная зялёная водарасць сям. сценадэсмавых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.