Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ла́йба

(фін. laiva)

вялікая парусная лодка з дзвюма мачтамі.

ла́йды

(фін. laita)

прыбярэжныя нізінныя раўніны на поўначы Еўропы і ў Сібіры, якія затапляюцца ў час марскіх прыліваў.

ла́йнер

(англ. liner)

буйное марское пасажырскае судна або шматмесны самалёт, якія робяць рэгулярныя рэйсы па пэўным маршруце (параўн. трамп).

ла́йнсмен

(англ. linesman, ад line = лінія + man = чалавек)

памочнік суддзі ў спартыўных гульнях (футболе, тэнісе і інш.), які сігналізуе яму пра становішча мяча і гульцоў.