Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ла́ма1

(ісп. llama, ад кечуа llama)

бязгорбая ўючная жывёліна сям. вярблюдавых, якую разводзяць у Паўд. Амерыцы (асабліва цэніцца яе воўна).

ла́ма2

(тыбецк. blama = вышэйшы)

будыйскі манах у краінах, дзе пашыраны ламаізм.

ламаі́зм

(ад лама2)

кірунак будызму, які ўзнік у 7 ст. у Тыбеце і ў 16—18 ст. пашырыўся ў Манголіі.

ламанці́н

(фр. lamantin)

млекакормячае атрада сірэн, пашыранае ў прыбярэжных водах Атлантычнага акіяна; аб’ект промыслу.

ламаркі́зм

[ад фр. J. Lamarck = прозвішча фр. прыродазнаўцы (1744—1829)]

вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жывой прыроды, паводле якога змены пад уздзеяннем знешніх умоў мэтаўзгоднены з унутраным імкненнем арганізмаў да ўдасканалення.

ламба́рд

(фр. lombard, ад іт. Lombardia = вобласць у Італіі)

крэдытная ўстанова, якая выдае грашовую пазыку за пэўны працэнт пад заклад рэчаў або маёмасці.

ла́мберт

[ням. J. Lambert = прозвішча ням. вучонага (1728—1777)]

адзінка яркасці, звычайна яркасці паверхні, якая свеціцца за кошт рассеянага святла.

ламбразія́нства

[ад іт. C. Lombroso = прозвішча іт. псіхіятра і антраполага (1835—1909)]

вучэнне, якое тлумачыць злачыннасць прыроджанымі біялагічнымі ўласцівасцямі злачынцы.

ламбрэке́н

(фр. lambrequin)

1) аздабленне з матэрыі на дзвярных і аконных праёмах, на партале тэатральнай сцэны;

2) драўляная разьба на выступах страхі, над дзвярамі і вокнамі.

ламіна́рны

(ад лац. lamina = пласцінка, палоска)

слаісты, плоскі;

л. рух вадкасці — рух, пры якім слаі вадкасці цякуць паралельна, не змешваюцца (параўн. турбулентны).