Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лак

(ням. Lack < ар. lakk, ад санскр. lākšā)

раствор смол у спірце, якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб надаць ім бляск, засцерагчы ад псавання.

лакалізава́ць

(фр. localiser, ад лац. localis = мясцовы)

спыняць пашырэнне чаго-н., абмяжоўваць што-н. пэўным месцам (напр. л. пажар).

лакаліза́цыя

(фр. localisation, ад лац. localis = мясцовы)

абмежаванне якога-н. дзеяння або з’явы пэўнай прасторай.

лакалі́т

(ад гр. lakkos = яма + -літ)

маса мінералаў вулканічнага паходжання, якая застыла ў верхніх слаях зямной кары ў выглядзе грыба.

лака́льны

(лац. localis)

1) які не выходзіць за межы пэўнай тэрыторыі, мясцовы, абмежаваны (напр. л-ая вайна);

2) асноўны, нязменны, уласцівы дадзенаму прадмету (напр. л. колер).

лакамабі́ль

(фр. locomobile, ад лац. locus = месца + mobilis = рухомы)

паравы рухавік, які прыводзіць у дзеянне іншыя машыны і механізмы (малатарні, помпы і інш.).

лакаматы́ў

(фр. locomotive, ад лац. locus = месца + motio = рух)

цягавая машына (паравоз, цеплавоз, газатурбавоз, электравоз), прызначаная для перамяшчэння па рэйках чыгуначных саставаў або асобных вагонаў.

лакамо́цыя

(ад лац. locus = месца + motio = рух)

сукупнасць каардынаваных рухаў, пры дапамозе якіх чалавек і жывёлы перамяшчаюцца ў прасторы разнавіднасці — хада, палёт, плаванне і інш.).

лакані́зм

(гр. lakonismos)

кароткасць і дакладнасць у выражэнні думкі, ідэі, задумы.

лакані́чны

(гр. lakonikos)

коратка і дакладна выказаны, выражаны (напр. л. адказ, л-ыя формы).