Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гексаза́ны

(ад гексозы)

поліцукрыды, малекулы якіх пабудаваны з вялікай колькасці гексозных дадаткаў (крухмал, глікаген і інш.).

гексакіна́за

(ад гекса- + кіназы)

фермент групы кіназаў, які змяшчаецца ў жывёльных тканках, у клубнях бульбы.

гексаметылендыямі́н

(ад гекса- + метылен + дыямін)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва са слабым аміячным пахам; выкарыстоўваецца для сінтэзу поліамідаў, поліурэтанаў.

гексаметылентэтрамі́н

(ад гекса- + метылен + гр. tetras = чатыры + аміны)

тое, што і уратрапін.

гекса́н

(ад гр. heks = шэсць)

насычаны вуглевадарод, які змяшчае ў малекуле шэсць атамаў вугляроду, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік.

гексапло́ід

(ад гр. heks = шэсць + aploos = просты + -оід)

клетка або асобіна, якая мае шэсць поўных набораў храмасом.

гексаферы́ты

(ад гекса- + ферыты)

ферыты з гексаганальнай крышталічнай структурай.

гексахлара́н

(ад гекса- + хлор)

арганічнае рэчыва, моцны яд для знішчэння насякомых — шкоднікаў сельскагаспадарчых культур.

гексахлорбензо́л

(ад гекса + хлорбензол)

ядахімікат, які прымяняюць для пратраўлівання насення сельскагаспадарчых культур супраць узбуджальнікаў хвароб.

гексахлорбутадые́н

(ад гекса- + хлор + бутадыен)

ядахімікат, які выкарыстоўваецца для барацьбы з філаксерай у грунце.