Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сута́на

(фр. soutane, ад іт. sottana = спадніца)

верхняе доўгае адзенне цёмнага колеру, якое каталіцкае духавенства носіць па-за службай.

сутарці́не

(літ. sutartine)

старадаўнія літоўскія шматгалосыя песні, пераважна жаночыя, якія выконваліся ў час працы, на вяселлях, суправаджалі танцы.

су́тры

(санскр. sutra = нітка)

старажытнаіндыйскія рэлігійныя, філасофскія, навуковыя трактаты.

сутэнёр

(фр. souteneur)

маральна паўшы чалавек, які жыве на сродкі прастытуткі.

суфі́зм

(ад ар. sūfi = адзеты ў воўну)

містычная плынь у ісламе, якая прапаведуе зліццё чалавека з богам праз аскетызм і ўнутранае самаўдасканаленне.

су́фікс

(лац. suffixus = прымацаваны)

лінгв. частка слова паміж коранем і канчаткам.

суфікса́цыя

(ад суфікс)

утварэнне новых слоў або форм слова пры дапамозе су фіксаў.

суфле́

(фр. soufflé)

кулінарны выраб (кандытарскі, малочны, мясны), у склад якога ўваходзяць узбітыя яечныя бялкі.

суфлёр

(фр. soufïleur)

1) работнік тэатра, які падказвае акцёрам тэкст ролі ў час спектакля;

2) перан. падказчык.

суфлі́раваць

(фр. soufïler)

падказваць акцёрам словы ролі ў час спектакля.