перы́яд
(гр. periodos = абход, пэўнае кола часу)
1) адрэзак часу, у які што-н. пачынаецца і заканчваецца (напр. п. росквіту);
2) этап грамадскага развіцця (гістарычны п.);
3) адрэзак часу, на працягу якога завяршаецца які-н. паўторны працэс (напр. п. абарачэння Зямлі вакол Сонца);
4) лінгв. складаны сказ з дзвюма інтанацыйна процілеглымі часткамі;
5) раздзел музычнага твора, у якім выкладзена закончаная музычная думка;
6) група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці;
7) частка геалагічнай эры, якая дзеліцца ў сваю чаргу на эпохі.
перыяданты́т
(ад перы- + гр. odus, odontos = зуб)
запаленне карнявой каранёвай абалонкі зуба.
перыядыза́цыя
(ад перыяд)
падзел працэсаў развіцця на асноўныя перыяды, што якасна адрозніваюцца адзін ад аднаго.
перыяды́чны
(гр. periodikos)
1) які паўтараецца праз пэўныя прамежкі часу (напр. п-ыя дажджы);
2) які выдаецца праз пэўныя прамежкі часу;
п. друк — газеты, часопісы.
перыястра́кум
(ад перы- + гр. ostrakon = чарапок)
знешні слой ракавіны малюскаў, які складаецца з арганічнага рэчыва канхіяліну.
перыясты́т
(ад перы- + гр. osteon = косці)
запаленне надкосніцы ў чалавека і жывёл.