Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ску́мпія

(цюрк. skumpia)

кустовая расліна сям. анакардыевых з жаўтаватай драўнінай і дробнымі жаўтавата-белымі кветкамі, пашыраная ў Паўн. Амерыцы, Паўд. Еўропе і Паўд. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

скунс

(англ. skunks, мн. ад skunk)

невялікі звярок сям. куніц, з бліскучым цёмным футрам, пашыраны ў Паўн. Амерыцы; смярдзючка.

ску́пшчына

(серб. skupština)

выбарны прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў Югаславіі.

скута́гій

(п.-лац. scutagium, ад лац. scutum = шчыт)

ваенны пабор у сярэдневяковай Англіі, які браўся з трымальнікаў ленаў замест асабістай вайсковай службы.

скутаза́ўр

(ад гр. skutos = шчыт + -заўр)

паўзун пермскага перыяду (гл. палеазой) атрада парэязаўраў, цела на спіне якога было пакрыта касцявымі шчыткамі.

ску́так

(польск. skutek)

тое, што вынікае з чаго-н.; вывад.

скутэлеры́ды

(н.-лац. scutelleridae)

сямейства насякомых атрада паўцвердакрылых; шкоднікі збожжавых культур, асабліва жыта і пшаніцы; шчытнікі-чарапашкі.

скутэлі́нія

(н.-лац. scutellinia)

сумчаты грыб сям. піранемавых, які трапляецца на гнілых галінках і драўніне ў вільготных лясах.

ску́тэр

(англ. scooter, ад scoot = імчаць)

аднамесная пласкадонная спартыўная лодка з рэданам 2 і падвесным маторам.

скуф’я́

(с.-гр. skuphia)

спічастая шапка з чорнага або фіялетавага аксаміту ў праваслаўнага духавенства, манахаў.