Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перыферы́я

(гр. periphereia = акружнасць)

1) ускраіна, аддаленая ад цэнтра мясцовасць, а таксама мясцовыя ўстановы ў адрозненне ад цэнтральных;

2) аддаленая ад цэнтра частка чаго-н. (напр. нервовая п.).

перыфіто́н

(ад перы- + гр. phyton = расліна)

сукупнасць арганізмаў, якія пасяляюцца на падводных прадметах і раслінах (напр. прасцейшыя, чэрві, малюскі, губкі і інш.); абрастанне.

перыфра́за

(гр. periphrasis)

від тропа, выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай прамога значэння слова (напр. «цар звяроў» замест «леў»).

перыхо́ндр

(ад перы- + гр. chondros = храсток)

анат. знешні злучальнатканы слой храстка (акрамя сустаўнага); надхрасточніца.

перыцы́кл

(ад перы- + цыкл)

першасная мерыстэма, адзін або некалькі слаёў клетак якой акружаюць у корані цэнтральны цыліндр.

перыцыкло́іда

(ад перы- + цыклоіда)

мат. плоская крывая, якую апісвае пункт, што ляжыць на акружнасці, якая коціцца без коўзання па нерухомай акружнасці, што датыкаецца да першай акружнасці пасярэдзіне.

перыцэменты́т

(ад перы- + цэмент)

тое, што і перыядантыт.

перыцэ́нтр

(ад перы- + цэнтр)

пункт арбіты нябеснага цела, самы блізкі да цела, вакол якога адбываецца рух; у залежнасці ад назвы цэнтральнага цела перыцэнтр называюць перыястрам, перыгеем, перыгеліем і інш.

перыэ́кі

(гр. perioikoi = літар. суседзі)

непаўнапраўная частка насельніцтва некаторых старажытнагрэчаскіх полісаў (Спарты, Аргоса, Эліды, Фесаліі).

перыэлектрато́н

(ад перы- + электратон)

змена ўласцівасцей нерва, якая выяўляецца на пэўнай адлегласці ад месца ўздзеяння на яго электрычнага току.