Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перыпатэ́тыкі

(гр. peripatetikoi = аматары прагулак)

паслядоўнікі перыпатэтызму.

перыпеты́я

(гр. peripeteia = змена)

раптоўная змена, нечаканы паварот у якой-н. падзеі, у жыцці.

перы́плы

(гр. periploi)

жанр старажытнагрэчаскай літаратуры, прысвечанай апісанню марскіх плаванняў уздоўж берагоў.

перыпро́кт

(ад перы- + гр. proktos = задні праход)

вобласць вакол анальнай адтуліны ў марскіх вожыкаў, пазбаўленая вапняковага панцыра.

перы́птэр

(гр. peripteros)

тып старажытнагрэчаскага храма, з усіх бакоў акружанага каланадай.

перыса́рк

(ад перы- + гр. sark = мяса)

шкілетная абалонка галінак гідроідных паліпаў.

перыско́п

(гр. periskopeo = гляджу вакол)

аптычны прыбор для назірання з закрытага месца (з акопаў, бліндажоў, падводных лодак і інш.).

перыспе́рм

(ад перы- + гр. sperma = семя)

запасная пажыўная тканка насення кветкавых раслін, якая ўтвараецца з рэшткаў нуцэлуса семяпачатка.

перыста́льтыка

(гр. ptristaltikos = які ахоплівае, сціскае)

хвалепадобнае рытмічнае сцісканне сценак полых органаў — стрававода, страўніка, кішак у чалавека і жывёл.

перысто́м

(ад перы- + гр. stoma = рот)

вобласць вакол рота ў марскіх вожыкаў, пазбаўленая вапняковага панцыра.