Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фальклары́стыка

(ад фальклор)

навука, якая вывучае фальклор.

фалькло́р

(англ. folklore)

вусная народная творчасць.

фальсіфікава́ць

(с.-лац. falsificare)

рабіць фальсіфікацыю 1.

фальсіфіка́т

(лац. falsificatus = падроблены)

фальшывы, падроблены прадукт, выраб.

фальсіфіка́тар

(ад фальсіфікацыя)

той, хто фальсіфікуе што-н.

фальсіфіка́цыя

(с.-лац. falsificatio = падробка)

1) падробліванне, скажэнне, падмена чаго-н. з мэтай выдаць за сапраўднае;

2) падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную; падробка.

фальста́рт

(англ. false start = няправільны старт)

сп. старт, узяты кім-н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна.

фальц

(ням. Falz)

1) месца змацавання тонкіх металічных лістоў;

2) прамавугольны паз уздоўж краю дошкі, бруса;

3) месца згібу аддрукаваных аркушаў кнігі, брашуры, часопіса пры фальцаванні (гл. фальцаваць 3).

фальцава́ць

(ням. falzen = згібаць)

1) змацоўваць тонкія металічныя лісты адгінаннем і сумесным абцісканнем іх краёў;

2) выбіраць (выдзёўбваць) пазы ўздоўж краю дошак, брусоў;

3) згінаць, згортваць папяровы аркуш у адпаведным парадку.

фальцапара́т

(ням. Falzapparat)

апарат для фальцавання, які з’яўляецца часткай ратацыйнай друкарскай машыны.