Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

склерасе́пты

(ад гр. skleros = цвёрды + лац. saeptum = перагародка)

шкілетныя перагародкі каралавых паліпаў.

склераско́п

(ад склера- + -скоп)

прыбор для вымярэння цвёрдасці металаў і іншых матэрыялаў.

склераспо́ра

(н.-лац. sclerospora)

ніжэйшы грыб сям. перанаспоравых, які паразітуе на раслінах сям. злакавых.

склератамі́я

(ад склера- + -тамія)

хірургічная аперацыя пры глаўкоме.

склерато́м

(ад склера- + гр. tome = рэзанне, разрэз)

ніжняя, унутраная частка саміта.

склератыніёзы

(ад склератынія)

хваробы раслін, якія выклікаюцца склератыніяй.

склераты́нія

(н.-лац. sclerotinia)

сумчаты грыб сям. склератыніевых, які развіваецца на травяністых раслінах, агародных культурах.

склерафі́ты

(ад склера- + -фіты)

засухаўстойлівыя расліны з жорсткімі лісткамі, пакрытымі тоўстай кутыкулай, што перашкаджае выпарэнню (напр. сасна, кавыль і інш.).

склеро́з

(гр. sklerosis = зацвярдзенне)

зацвярдзенне тканкі або органа, выкліканае старэннем і адміраннем дзейсных клетак і заменай іх злучальнай тканкай (напр. с. сасудаў).

склеро́ма

(гр. skleroma = ушчыльненне)

інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца развіццём у слізістай абалонцы дыхальных шляхоў запаленчых зацвярдзенняў.