Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пеніцылі́н

(н.-лац. penicillinum, ад лац. penicillum = мяцёлка, гронка)

лекавы прэпарат, антыбіётык, прыгатаваны з некаторых відаў грыбковай цвілі.

пеніяфо́ра

(н.-лац. peniophora)

губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які расце ў лясах на драўніне лісцевых і хвойных парод, на сценах драўляных будынкаў.

пенс

(англ. pence, мн. ад penny = пені)

1) разменная манета Англіі, роўная ​1/100 фунта стэрлінгаў;

2) старадаўняя англа-саксонская сярэбраная манета (з канца 18 ст. медная, а з 1860 г. бронзавая).

пенсіён

(фр. pension; ад лац. pensio = плацеж)

уст. тое, што і пенсія.

пе́нсія

(лац. pensio = плацеж)

рэгулярнае грашовае забеспячэнне за выслугу гадоў, па інваліднасці і інш.

пенсіяне́р

(фр. pensionnaire, ад лац. pensio = плацеж)

чалавек, які атрымлівае пенсію.

пенснэ́

(фр. pince-nez, ад pincer = зашчаміць + nez = нос)

акуляры без дужак, якія трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружынкі.

пенстэмо́н

(н.-лац. penstemon)

травяністая расліна сям. залознікавых з ланцэтным лісцем і белымі, чырвонымі, бэзавымі або сінімі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

пента-

(гр. pente = пяць)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «пяць».

пентагана́льны

(гр. pentagonos)

пяцівугольны.