БО́ЛАТАЎ (Андрэй Цімафеевіч) (18.10.1738, в. Дваранінава Тульскай вобл., Расія — 16.10.1833),
рускі аграном, раслінавод і пісьменнік. Яго праца «Пра падзел палёў» (1771) — першы дапаможнік па ўвядзенні севазваротаў і арганізацыі с.-г. тэрыторый. Распрацаваў памалагічную сістэму і апісаў больш за 600 сартоў яблынь і груш. Сфармуляваў асн. палажэнні тэорыі мінер. жыўлення раслін (1780—84). Склаў першы рус. дапаможнік па марфалогіі і сістэматыцы раслін «Дапаможнік пры пазнанні лекавых раслін» (1781). Распрацаваў прынцыпы лесаразвядзення і лесакарыстання. Аўтар літ. твораў, у т. л.аўтабіягр. запіскі «Жыццё і прыгоды А.Болатава... (1738—1793)».
возера ў Беларусі, у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 30 км на ПнЗ ад г.п. Мядзел. Пл. 0,28 км², даўж. 1,75 км, найб.Глыб. 28,2 м. Схілы катлавіны выш. да 20—25 м, пад лесам, берагі месцамі забалочаныя. Выцякае ручай у р. Страча.
БО́ЛБАС (Аляксандр Карпавіч) (н. 11.12.1911, в. Слабодка Бабруйскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскую саўпартшколу (1936), курсы палітсаставу пры Ваен. акадэміі бранятанк. і механізаваных войскаў (1946), курсы палітсаставу (1956). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м Укр., 1, 2 і 3-м Прыбалтыйскім франтах, удзельнік абароны Мінска, Бабруйска, Рагачова, Магілёва, Смаленска, Масквы, Сталінградскай і Курскай бітваў. У баях каля Кіева ў вер. 1943 байцы батальёна пад яго камандаваннем фарсіравалі Дняпро, захапілі і ўтрымалі плацдарм. Да 1958 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Грабёнка і гар.пас. Ржышчаў (Украіна).
БО́ЛБАС (Максім Фёдаравіч) (н. 1.7.1918, в. Слабодка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1948). З 1934 на пед. рабоце, з 1958 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, у 1968—90 у Брэсцкім інжынерна-буд. ін-це. Даследуе гісторыю прам-сці Беларусі ў дарэв.перыяд.
Тв.:
Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966;
БО́ЛБАС (Міхаіл Мацвеевіч) (н. 3.7.1939, пас. Брожа Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамаб. транспарту. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1994). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1962). З 1966 у Бел.політэхн. акадэміі (у 1976—92 прарэктар). Навук. працы па пытаннях павышэння эксплуатацыйнай надзейнасці трансп. сродкаў і метадах дыягностыкі тэхн. стану аўтамабіляў.
Тв.:
Основы эксплуатации и ремонта автомобилей. Мн., 1985;
Основы промышленной экологии: Автомобильный транспорт. Мн., 1993 (разам з Р.Я.Пармонам, Я.Л.Савічам).
БО́ЛДЗІН (Аляксандр Міхайлавіч) (20.11.1892, г. Сімбірск, Расія — 27.9.1963),
савецкі хірург.Д-рмед.н. (1947), праф. (1948). Скончыў мед.ф-т Казанскага ун-та (1916). З 1950 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірургіі страўнікава-кішачнага тракту і жоўцевых шляхоў.
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1919, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1940 нам. камандуючага войскамі Зах. асобай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, вызваленні Чавусаў, Магілёва, Гродна, у аперацыі мінскі «кацёл». Пасля вайны ў Сав. Арміі. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961). Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
БО́ЛДУІН ((Baldwin) Стэнлі) (3.8.1867, Б’юдлі, графства Херэфард-энд-Вустэр, Вялікабрытанія — 14.12.1947),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. Скончыў Трыніты-каледж (г. Кембрыдж). Быў саўладальнікам буйнейшай сталеліцейнай фірмы «Болдуінс лімітэд». З 1908 чл. парламента. Міністр гандлю (1921—22), фінансаў (1922—23), прэм’ер-міністр (1923—24, 1924—29, 1935—37). У 1923—37 лідэр Кансерватыўнай партыі. Урад Болдуіна сілай спыніў усеаг. забастоўку 1926 у Вялікабрытаніі, у 1930-я г. праводзіў палітыку «прымірэння» ў адносінах да фашысцкіх Італіі і Германіі. Схіліў караля Эдуарда VIII да адрачэння ад прастола (1936).
лекавыя сродкі, якія дзеяннем на ц. н. с. выбарачна аслабляюць ці здымаюць боль. Падзяляюцца на наркатычныя і ненаркатычныя. Наркатычныя болепатольныя сродкі (марфін, амнапон — раслінныя алкалоіды, іх прэпараты атрымліваюць з опіуму, прамедол, фентаніл, пентазацын — сінт. заменнікі марфіну) выкарыстоўваюцца пры рознага паходжання моцных болях. Яны дзейнічаюць на эмацыянальную сферу і выклікаюць эйфарыю; пры працяглым іх ужыванні развіваецца лек. залежнасць (наркаманія). У вял. дозах прыгнечваюць дыханне, выклікаюць кому. Ненаркатычныя болепатольныя сродкі (аспірын, анальгін, бутадыён, парацэтамол і інш.) саступаюць наркатычным, малаэфектыўныя пры інтэнсіўных болях. Іх ужываюць пры галаўным і зубным болю, пры запаленчых працэсах і траўматычных пашкоджаннях суставаў, шкілетных мускулаў, перыферычных нерваў і інш., яны маюць процізапаленчае і гарачкапаніжальнае ўздзеянне; лек. залежнасці не выклікаюць. Пабочнае дзеянне: раздражненне слізістай абалонкі страўнікава-кішачнага тракту і ўтварэнне язваў, прыгнечанне кроваўтварэння.
у Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужаснянка, за 6 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,21 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 300 м. Схілы катлавіны выш. да 5 м, разараныя, у ніжняй ч. параслі хмызняком. Берагі стромкія. Выцякае р. Кабішчанка.