БУШ ((Busch) Эрнст) (22.1.1900, г. Кіль, Германія — 18.6.1980),
нямецкі спявак (барытон) і драм. акцёр. Чл. Нямецкай АМ. З 1921 працаваў у розных т-рах Германіі, выконваў сатырычныя паліт. і рэв. песні ў «чырвоных кабарэ» і рабочых клубах. Стварыў уласны выканальніцкі стыль, адзначаны рэв. пафасам, аратарскай выразнасцю. У садружнасці з паэтамі Б.Брэхтам і Э.Вайнертам, кампазітарамі Г.Эйслерам і К.Вейлем стварыў шэраг папулярных песень. Антыфашыст, у 1933 эмігрыраваў з Германіі. З 1945 адзін з вядучых акцёраў «Нямецкага тэатра», у 1950—60 — т-ра «Берлінер ансамбль». Уклад у муз. мастацтва — анталогія грампласцінак Буша «Песенная хроніка XX ст.». Нац. прэмія ГДР 1949, 1956, 1970, 1979.
Літ.:
Шнеерсон Г.М. Эрнст Буш и его время. М., 1971;
Hoffmann L., Siebig K.E. Busch: Eine Biogr. in Texten, Bildern und Dokumente. Berlin, 1987.
неметрычная адзінка аб’ёму (умяшчальнасці) вадкасцяў і сыпкіх рэчываў у брытанскай сістэме адзінак. У ЗША 1 бушаль = 35,2391∙10−3м³ = 35,2391 л; у Вялікабрытаніі 1 бушаль = 36,3687∙10−3м³ = 36,3687 л.
БУШКО́ (Тамара Кірылаўна) (11.12.1918, в. Любашава Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 22.3.1981),
бел. тэатральны крытык. Скончыла БДУ (1946). Працавала ў газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Работніца і сялянка». Аўтар рэцэнзій на спектаклі, артыкулаў пра Бел.т-р імя Я.Купалы («Першы тэатр», «Час і вобразы», «Жамчужына беларускага мастацтва»), праблемных артыкулаў па пытаннях драматургіі і т-ра, творчых партрэтаў і нарысаў пра майстроў бел. сцэны. Лепшыя тэатразнаўчыя работы сабраны ў кн. «Святло незабыўных імгненняў» (1985).
БУ́ШМА (Міхаіл Іванавіч) (н. 19.7.1951, в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фармаколаг. Д-рмед.н. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1974). З 1977 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні ролі эндагенных рэчываў (некаторых вітамінаў, амінакіслот і фосфаліпідаў) у рэгуляцыі актыўнасці ферментных сістэм мікрасамальнага акіслення і працэсаў перакіснага акіслення ліпідаў у жывёл і чалавека ў норме і пры інтаксікацыях.
народ, карэннае насельніцтва Паўд. і Усх. Афрыкі. Качуюць у пустынях Калахары, Наміб і суседніх раёнах, куды выцеснены ў 16—19 ст. народамі банту. Каля 75 тыс.чал. (1983). Адносяцца да бушменскай расы. Карыстаюцца бушменскімі мовамі. Захоўваюць традыц. вераванні.
БУШМІ́Н (Аляксей Сяргеевіч) (15.10.1910, с. Левая Росаш Варонежскай вобл., Расія — 19.3.1983),
рускі літаратуразнавец. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1960). Скончыў Варонежскі пед.ін-т (1939). З 1946 навук. супрацоўнік (у 1955—65 дырэктар) Ін-та рус. л-ры АНСССР (Пушкінскі дом, Санкт-Пецярбург). Распрацоўваў праблемы метадалогіі літаратуразнаўства, тэорыі і гісторыі рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. Даследаваў творчасць М.Я.Салтыкова-Шчадрына, А.С.Серафімовіча, А.А.Фадзеева.
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і фатоніцы малекул. Распрацаваў метады даследавання механізмаў звышхуткіх міжмалекулярных працэсаў складаных арган. структур у кандэнсаваных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
БУ́ШЧЫК (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 22.5.1948, в. Дзераўная Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). У 1975—81 выкладчык БПІ. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны («Які прыгожы гэты свет», 1976; «Узыходжанне» і «Трынаццаць», 1992), партрэта (Флора Дуднік, 1986, М.А.Каралькоў, 1995), пейзажа («Вечар у вёсцы», 1978, «Прастора», 1990, «Тумановы ранак», 1994) і інш. Дамінуючымі ў творчасці з’яўляюцца адвечныя пытанні філасофіі быцця, унутраны свет чалавека («Прысвячэнне Ефрасінні Полацкай», 1995, і ІНШ.).
французскі жывапісец. Прадстаўнік ракако. З 1765 дырэктар Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы і «першы жывапісец караля». Зазнаў уплыў К.Вато. Пісаў плафоны, пано, карціны з міфалагічнымі, пастаральнымі і жанравымі сцэнамі, партрэты, ідылічныя пейзажы («Від у ваколіцах Бавэ», «Геркулес і Амфала», «Купанне Дыяны», 1742), выконваў эскізы шпалераў, тэатр. дэкарацыі. У позніх творах узмацніліся дэкаратыўнасць, эротыка, «фарфоравасць» фігур.