БУШМІ́Н Аляксей Сяргеевіч

(15.10.1910, с. Левая Росаш Варонежскай вобл., Расія — 19.3.1983),

рускі літаратуразнавец. Акад. АН СССР (1979, чл.-кар. 1960). Скончыў Варонежскі пед. ін-т (1939). З 1946 навук. супрацоўнік (у 1955—65 дырэктар) Ін-та рус. л-ры АН СССР (Пушкінскі дом, Санкт-Пецярбург). Распрацоўваў праблемы метадалогіі літаратуразнаўства, тэорыі і гісторыі рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. Даследаваў творчасць М.Я.Салтыкова-Шчадрына, А.С.Серафімовіча, А.А.Фадзеева.

т. 3, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)