бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Д-рбіял.н. (1991). Праф. (1998). Скончыла БДУ (1956). З 1957 у Ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі (з 1991 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах антрапагеннага ўздзеяння на глебавых беспазваночных. Выявіла агульныя заканамернасці змен, якія адбываюцца ў згуртаваннях глебавых беспазваночных пад уздзеяннем прамысл. выкідаў, асушальнай меліярацыі, с.-г. асваення; вылучыла таксанамічныя адзнакі кукалак соўкі і пядзеніка.
Тв.:
Почвенная фауна Беларуси. Мн., 1993;
Атлас насекомых-вредителей лесных пород в Беларуси. Мн., 1999 (разам з Я.І.Марчанкам, Т.М.Шаванавай);
род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі 1 від — Х. турынгенская, або сабачая ружа (L.thuringiaca). Трапляецца па сухіх схілах, уздоўж дарог, каля жылля. Інтрадукавана Х. трохмесячная (L. trimestris).
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны, выш. 25—150 см, кусты, часам дрэвы. Лісце чаргаванае, глыбокалопасцевае. Кветкі пазушныя, ружовыя ці пурпурныя, рэдка жоўтыя, адзіночныя або ў канцавых гронка- ці коласападобных суквеццях. Плод — каробачкападобны. Лек., фарбавальныя, меданосныя. кармавыя і дэкар. расліны.
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнЗ ад г. Крупкі, 120 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Прыяміна. 553 ж., 194 двары (2002). Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік У.В.Кавалёнку.
ХАЦЯНО́ЎСКІ Канстанцін Уладзіміравіч (н. 22.5.1954, С.-Пецярбург),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). З 1994 дырэктар выд-ва «Кавалер паблішэрс». Працуе ў галіне плаката, кніжнай графікі, дызайну. Аўтар плакатаў «Лёс планеты — твой лёс» (1986), «Апошняя старонка Чырвонай кнігі» (1987), «Перабудуй» (1988), «Першы Мінскі фестываль духоўнай музыкі» (1989), «Я ёсць, але хто я?» (1990) і інш.; дызайну грошай Рэспублікі Беларусь (1991).
ХАЧА́ВА Аляксей Іларыёнавіч (н. 17.2.1927, г. Ачамчыра, Абхазія, Грузія),
бел. і груз. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н., праф. (1972). Скончыў Тбіліскі мед.ін-т (1948). У 1948—72 у Гродзенскім мед. ун-це (з 1962 заг. кафедры). З 1973 у Тбіліскім мед. ін-це. Навук. працы па пытаннях патагенезу. клінікі, дыягностыкі і лячэння інфекц. хвароб.
Тв.:
Неспецифическая реактивность организма при вирусном гепатите. Мн., 1975.
ХАЧАТРА́Н Юрый Мкртычавіч (н. 1.6.1931, г. Гарыс, Арменія),
бел. фізік, адзін з пачынальнікаў даследаванняў па фізіцы высокіх ціскаў на Беларусі. Канд.фіз.-матэм.н. (1964), дац. (1975). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1959 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 1970 у Бел. ін-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1994 у Мінскім вышэйшым радыётэхн. каледжы Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, фізіцы магнетызму і вывучэнні ўздзеяння ўсебаковых высокіх ціскаў на магн. матэрыялы. Устанавіў заканамернасці змены магн. уласцівасцей ферытаў і металаў ад прыкладзеных мех. напружанняў, што знайшло выкарыстанне ў выліч. тэхніцы.
Тв.:
Избранные задачи по физике твердого тела. Мн., 1969 (разам з В.М.Варыкашам);
Влияние давления на температуру Кюри ферритов // Физика твердого тела. 1971. Т. 13, вып. 4;
Макроволнистость петли гистерезиса и расщепление линий максимума дифференциальной магнитной проницаемости сплава 42НХТЮА при растяжении после волочения с ультразвуком и в обычных условиях (у сааўт.) // Докл.АНСССР. Технич. физика. 1978. Т. 238, №2.
армянскі і рас. кампазітар. Нар.арт.СССР (1954). Герой Сац. Працы (1973). Акад.АН Арменіі (1963), ганаровы чл.Італьян.муз. акадэміі «Санта-Чэчылія» (1960). Д-р мастацтвазнаўства (1965). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934, кл. М.Мяскоўскага), з 1952 яе праф. і Муз.-пед. ін-та імя Гнесіных. Выступаў і як дырыжор. У меладычна шчырых, рытмічна імпульсіўных творах Х. танальная сістэма еўрап. музыкі арганічна злілася з усх. ладавасцю. Сярод твораў: балеты «Шчасце» (паст. 1939), «Гаянэ» (паст. 1942, новая рэд. 1971), «Спартак» (паст. 1956; у Бел. т-ры оперы і балета 1964), сімф. паэма для хору і арк. (1938); 3 сімфоніі (1934, 1943, 1947), канцэрты для фп. (1936), скрыпкі (1940), віяланчэлі (1946) з арк., канцэрты-рапсодыі для скрыпкі (1961), фп. (1968), віяланчэлі (1963) з арк.; тэатр. музыка, у т. л. да драмы «Маскарад» М.Лермантава (1941) і інш. Аўтар музыкі Дзярж. гімна Арм. ССР (1944). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1950, 1971. Дзярж. прэмія Арменіі 1965.
ХАЧАТУ́РАЎ Тыгран Сяргеевіч (6.10.1906, Масква — 1989),
расійскі эканаміст. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1943), Ганаровы чл. Венгерскай АН (1970). У 1945—49 дырэктар Усесаюзнага НДІчыг. транспарту, у 1954—59 — Ін-та комплексных трансп. праблем АНСССР. З 1966 гал. рэдактар час. «Вопросы экономики». Навук. працы па тэорыі сацыяліст. ўзнаўлення, эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў, эканоміцы капітальнага буд-ва, транспарту, размяшчэння прадукц. сіл.
Тв.: Экономика транспорта. М., 1959; Экономическая эффективность капитальных вложений. М., 1964; Советская экономика на современном этапе. М., 1975.
горад на Пд В’етнама, на р. Сайгон, за 80 км ад упадзення яе ў Паўд.-Кітайскае мора. Засн. ў 1778. Да 1976 наз. Сайгон, Saigon, 3,6 млн.ж. (1996). Разам з прыгарадамі складае асобную адм. адзінку. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорты Таншаннют і Б’енхаа. Марскі порт на р. Сайгон. Гал.прамысл. цэнтр В’етнама. Прам-сць: лёгкая, харч., піваварная, дрэваапр., хім. (у т. л. каўчук), машына- і суднабуд., металаапр., цэментавая; зборачныя (эл.-тэхн., радыёэлектронныя) прадпрыемствы. Маст. рамёствы. Цэнтр рыбалоўства. Ун-т. Музеі. Рэгулярная планіроўка, каналы. Будысцкія пагады Салой і Вінь-Нгіем і інш.арх. помнікі 18 ст.
Першапачаткова на месцы Х. было паселішча кхмераў. У 1675 гэту тэр. захапілі в’етнамцы і засн. ў 1778 г. Сайгон. У час вайны з В’етнамам горад спалены франц. войскамі, у 1860 адбудаваны як франц. крэпасць. З 1867 адм. цэнтр франц. калоніі Кахінхіна (паўд. вобласці В’етнама), еўрапеізаваны і стаў хутка развівацца. У 1941—45 акупіраваны яп. войскамі. 25.8.1945 у Сайгоне перамагла Жнівеньская рэвалюцыя 1945, у выніку якой скінута ўлада японцаў. У вер. 1945 заняты англа-франц. дэсантам. У 1954—75 тут знаходзілася рэзідэнцыя паўд.-в’етн. ўрада. 30.4.1974 Сайгон вызвалены ўзбр. сіламі Часовага рэв. ўрада Рэспублікі Паўд. В’етнам. З 1976 у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам, перайменаваны ў Х. у гонар Хо Шы Міна.