ХАЧАТРА́Н Юрый Мкртычавіч (н. 1.6.1931, г. Гарыс, Арменія),
бел. фізік, адзін з пачынальнікаў даследаванняў па фізіцы высокіх ціскаў на Беларусі. Канд. фіз.-матэм. н. (1964), дац. (1975). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1959 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 1970 у Бел. ін-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1994 у Мінскім вышэйшым радыётэхн. каледжы Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, фізіцы магнетызму і вывучэнні ўздзеяння ўсебаковых высокіх ціскаў на магн. матэрыялы. Устанавіў заканамернасці змены магн. уласцівасцей ферытаў і металаў ад прыкладзеных мех. напружанняў, што знайшло выкарыстанне ў выліч. тэхніцы.
Тв.:
Избранные задачи по физике твердого тела. Мн., 1969 (разам з В.М.Варыкашам);
Влияние давления на температуру Кюри ферритов // Физика твердого тела. 1971. Т. 13, вып. 4;
Макроволнистость петли гистерезиса и расщепление линий максимума дифференциальной магнитной проницаемости сплава 42НХТЮА при растяжении после волочения с ультразвуком и в обычных условиях (у сааўт.) // Докл. АН СССР. Технич. физика. 1978. Т. 238, №2.
А.І.Болсук.
т. 16, с. 567
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)