ХАЧА́ВА Аляксей Іларыёнавіч (н. 17.2.1927, г. Ачамчыра, Абхазія, Грузія),

бел. і груз. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-р мед. н., праф. (1972). Скончыў Тбіліскі мед. ін-т (1948). У 1948—72 у Гродзенскім мед. ун-це (з 1962 заг. кафедры). З 1973 у Тбіліскім мед. ін-це. Навук. працы па пытаннях патагенезу. клінікі, дыягностыкі і лячэння інфекц. хвароб.

Тв.:

Неспецифическая реактивность организма при вирусном гепатите. Мн., 1975.

т. 16, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)