ХАЧАТУРА́Н Арам Ільіч (6.6,1903, Тбілісі — 1.5.1978),

армянскі і рас. кампазітар. Нар. арт. СССР (1954). Герой Сац. Працы (1973). Акад. АН Арменіі (1963), ганаровы чл. Італьян. муз. акадэміі «Санта-Чэчылія» (1960). Д-р мастацтвазнаўства (1965). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934, кл. М.Мяскоўскага), з 1952 яе праф. і Муз.-пед. ін-та імя Гнесіных. Выступаў і як дырыжор. У меладычна шчырых, рытмічна імпульсіўных творах Х. танальная сістэма еўрап. музыкі арганічна злілася з усх. ладавасцю. Сярод твораў: балеты «Шчасце» (паст. 1939), «Гаянэ» (паст. 1942, новая рэд. 1971), «Спартак» (паст. 1956; у Бел. т-ры оперы і балета 1964), сімф. паэма для хору і арк. (1938); 3 сімфоніі (1934, 1943, 1947), канцэрты для фп. (1936), скрыпкі (1940), віяланчэлі (1946) з арк., канцэрты-рапсодыі для скрыпкі (1961), фп. (1968), віяланчэлі (1963) з арк.; тэатр. музыка, у т. л. да драмы «Маскарад» М.​Лермантава (1941) і інш. Аўтар музыкі Дзярж. гімна Арм. ССР (1944). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1950, 1971. Дзярж. прэмія Арменіі 1965.

Літ.:

Арам Хачатурян. Ереван, 1972;

Юзефович В. А.​Хачатурян. М., 1990.

А.​У.​Валадковіч.

А.І.Хачатуран.

т. 16, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)