ХАЦЬКО́ Элеанора Іванаўна (н. 12.6.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Д-р біял. н. (1991). Праф. (1998). Скончыла БДУ (1956). З 1957 у Ін-це заалогіі Нац. АН Беларусі (з 1991 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах антрапагеннага ўздзеяння на глебавых беспазваночных. Выявіла агульныя заканамернасці змен, якія адбываюцца ў згуртаваннях глебавых беспазваночных пад уздзеяннем прамысл. выкідаў, асушальнай меліярацыі, с.-г. асваення; вылучыла таксанамічныя адзнакі кукалак соўкі і пядзеніка.
Тв.:
Почвенная фауна Беларуси. Мн., 1993;
Атлас насекомых-вредителей лесных пород в Беларуси. Мн., 1999 (разам з Я.І.Марчанкам, Т.М.Шаванавай);
Pictorial keys to soil animals of China. Beijing;
New York, 2000 (у сааўт.).
т. 16, с. 566
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)