ХАРЫДЖЫ́ТЫ (ад араб. хаварыдж, літаральна — тыя, што выйшлі),
прыхільнікі радыкальнай секты ў ісламе, што ўтварылася ў 7 ст. ў ходзе барацьбы за ўладу ў араб.Халіфаце паміж прыхільнікамі Алі ібн Абі Таліба і Муавіі I. У бітве пры, Сіфыне (657) Алі пагадзіўся на трацейскі суд. Тады 12 тыс. яго воінаў у знак пратэсту пакінулі лагер («выйшлі») і паклалі пачатак секце Х., якая потым ваявала і з Алі (забіты ў 661) і з Муавіяй. Х. выступалі супраць сунізму і шыізму, за роўнасць усіх мусульман, выбарнасць імама-халіфа ў кожнай абшчыне, за строгае выкананне рэліг. прадпісанняў, вызначаліся асаблівым фанатызмам і нецярпімасцю да інш. поглядаў. У канцы 7 ст. склалася некалькі груповак Х., якія наз. па імёнах іх першых правадыроў — азракіты, ібадыты, суфрыты і інш. У наш час абшчыны Х. (пераважна ібадытаў) існуюць у Амане, дзе іх вучэнне з’яўляецца афіц. ідэалогіяй, Танзаніі, краінах Паўн. Афрыкі.
ХАРЫЁН (ад грэч. chorion скурка, абалонка, паслед),
варсінчатая абалонка, 1) вонкавая зародкавая абалонка, якая ўтвараецца на ранніх стадыях індывід. развіцця (з гаструляцыі) у птушак, паўзуноў, млекакормячых жывёл і чалавека. Служыць для атрымання кіслароду, у млекакормячых для выдалення прадуктаў метабалізму і вуглякіслага газу. У зародкаў млекакормячых жывёл і чалавека адрозніваюць варсінчаты і гладкі Х., што ўзаемадзейнічаюць з асн. капсулярнай абалонкай слізістай маткі; звонку Х. укрыты варсінкамі, якія ўрастаюць у слізістую абалонку маткі і ўтвараюць плодную ч.плацэнты. З надыходам плацэнтацыі Х. набывае рысы структурна-функцыян. арг-цыі, уласцівай пэўнай форме плацэнты. У птушак і рэптылій шчыльна прылягае да шкарлупіны (дае магчымасць абмену паміж яйцом і вонкавым асяроддзем).
2) Другасная яйцавая абалонка зародкаў у беспазваночных і некат. ніжэйшых пазваночных жывёл.
1) выключная здольнасць. надзвычайная адоранасць, якія прыпісваюцца пэўнай асобе (харызматычнаму лідэру) яе прыхільнікамі. Харызматычны лідэр (гл.Лідэрства) валодае прывабнасцю і своеасаблівай уладай над людзьмі (у адрозненне ад улады, атрыманай у спадчыну або ад іерархічнага становішча). Усведамленне ім сваіх экстраардынарных якасцей абумоўлівае яго непахісную ўпэўненасць у тым, што менавіта на яго ўскладзена асаблівая місія, якую ён абавязкова павінен выканаць. І.Кант адмаўляў Х. (чалавечую вялікасць) з пазіцый хрысц. маралі. Г.Гегель вызначаў харызматычных асоб як «сусветна-гіст. індывідуумаў». Ф.Ніцшэ лічыў з’яўленне герояў непазбежным і неабходным. М.Вебер лічыў, што Х. ўласціва вял. палкаводцам, героям, магам, прарокам і прадказальнікам, геніяльным мастакам, выдатным палітыкам, заснавальнікам сусв. рэлігій (Буда, Ісус Хрыстос, Магамет), дзяржаў (Салон, Лікург), вял. заваёўнікам (Аляксандр Македонскі. Цэзар, Напалеон). На аснове аналізу сацыякульт. дынамікі ён прыйшоў да высновы аб паступовым вычарпанні значэння Х. ў выніку рацыяналізацыі гіст. працэсу.
2) Тэалагічны тэрмін для абазначэння 9 асобных дароў Святога Духа, пасланых апосталам у Іерусалімскім храме на свята Сёмухі (мудрасць, веданне духаў, вера, цуды, прароцтва, малітва і да т.п.).
ХА́РЫК Ізі (Ісак Давыдавіч; 17.3.1898, в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1937),
яўрэйскі паэт.Чл.-кар.АН Беларусі (1936). Вучыўся ў Вышэйшым літ.-маст. ін-це імя В.Брусава (1922—26), скончыў Маскоўскі ун-т (1927). У 1928—37 працаваў у час. «Штэрн» («Зорка», Мінск). Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Літ. дзейнасць пачаў у 1920. Пісаў на яўр. (ідыш), бел. і рус. мовах. Тэматыка і пафас яго вершаў і паэм звязаны з рэчаіснасцю 1920—30-х г. Аўтар кн. вершаў «Трапятанне» (1922), паэм «Мінскія балоты» (1924), «Катрынка», «Хлеб» (абедзве 1925), «Адданасць» (1927), «Круглыя тыдні» (1932) і інш.Гіст. паэма «На чужым балі» (1936) пра нар. музыку. У творах выкарыстоўваў бел. фальклор. Перакладаў на яўр. мову з бел. творы Я.Коласа, М.Чарота. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі А.Александровіч, П.Броўка, З.Бядуля, А.Дудар, А.Куляшоў, І.Плаўнік, М.Танк, М.Хведаровіч і інш. Некат. яго вершы пакладзены на музыку.
бел. артыст аперэты (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1973), Бел. кансерваторыю (1978). У 1978—92 саліст Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Яго мастацтву ўласцівы арганічнае спалучэнне рацыянальнага пачатку з эмацыянальнасцю, сцэн. абаяльнасцю, вострым, часам да гратэскавасці, гумарам. Сярод партый: Якім, Сцяпан («Паўлінка», «Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі), Юрась («Несцерка» Р.Суруса), Давыдаў («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Урач («Мільянерка» Я.Глебава), Майкл Госелін («Джулія» У.Кандрусевіча), Прысыпкін («Клоп» У.Дашкевіча), граф Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), містэр Ікс, Эдвін («Прынцэса цырка», «Сільва» І.Кальмана), Фальк («Лятучая мыш» І.Штрауса), Хігінс («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Міколка («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Вільям Гарысан («Мая жонка — ілгуння» В.Ільіна і У.Лукашова), Чацкі («Гора ад розуму» А.Фельзера), Сірано («Сірано» С.Пажлакова) і інш. З 1992 у ЗША.
ХА́РЫН Юрый Андрэевіч (н. 13.8.1930, с. Чаразера Валагодскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1974). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі ун-т (1953). З 1957 у Куйбышаўскім інж.-буд. ін-це, з 1973 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. З 1976 заг. кафедры Бел. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі, адначасова з 1995 гал. рэдактар час. «Чалавек. Грамадства. Свет». Навук. працы па праблемах дыялектыкі, метадалогіі навук. пазнання, сац. філасофіі, методыцы выкладання філас.-гуманіт. дысцыплін у вышэйшай і сярэдняй школе. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да даследавання актуальных тэарэтыка-метадалагічных праблем гуманізацыі грамадскіх адносін, сац. дзеяння, духоўна-культ. сінергіі сучаснага бел. грамадства. Адзін з аўтараў і навук. рэдактар серыі навуч. дапаможнікаў па гуманістыцы.
Тв.:
Диалектика социального отрицания Мн., 1972;
Социальное действие. Мн., 1980 (у сааўт.);
Марксистская социальная диалектика. Мн., 1985;
Очерки философии социального действия. Мн., 1994 (у сааўт.);
Пятый круг бытия // Бел. думка. 1997. № 2;
Философия: Учеб. пособие для студентов вузов. 5 изд. Мн., 2002 (у сааўт.).
ХА́РЫН Юрый Сямёнавіч (н. 17.9.1949, с. Зыранскае Томскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Томскі ун-т (1971). З 1975 у БДУ (з 1988 заг. кафедры). Адначасова з 2000 дырэктар Нац.н.-д. цэнтра прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Навук. працы па тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы, статыст. аналізе даных і мадэліраванні, распазнаванні вобразаў. Развіў тэорыю рабаснага (устойлівага) статыст. распазнавання вобразаў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Робастность в статистическом распознавании образов. Мн., 1992;
Устойчивость в кластер-анализе многомерных наблюдений. Мн., 1998 (разам з Я.Я.Жуком);
Математические основы криптологии. Мн., 1999 (разам з В.І.Бернікам, Г.В.Мацвеевым).
ХАРЫТАНО́ВІЧ Фёдар Мікалаевіч (19-9.1905, в. Нача Крупскага р-на Мінскай вобл. — 13.9.1985),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н., праф. (1954). Скончыў Харкаўскі с.-г.ін-т (1926). У 1937—41 дырэктар Укр.НДІ агралесамеліярацыі (г. Харкаў). З 1948 ва Усесаюзным НДІ лесаводства і механізацыі лясной гаспадаркі. З 1969 у Гомельскім ун-це (заг. кафедраў). Навук. працы па біял. і экалагічных асаблівасцях дрэвавых і кустовых парод, заканамернасцях іх росту і аднаўлення, полеахоўных лясных палос.
Тв.:
Биология и экология древесных пород. М., 1968;
Биология и экология лиственных кустарников. Мн., 1975.
расійскі фізік і фізікахімік, заснавальнік навук. школы па фізіцы гарэння і выбуху. Акад.Рас.АН (1953, чл.-кар. 1946). Тройчы Герой Сац. Працы (1949, 1951, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1925). У 1921—31 у Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР. У 1926—28 стажыраваўся ў Кавендышскай лабараторыі ў Э.Рэзерфарда. З 1931 у Ін-це хім. фізікі АНСССР. З 1946 у ядз. цэнтры КБ-11 (г. Арзамас-16, цяпер г. Сароў). Навук. працы па тэорыі выбуховых рэчываў. даследаванні крытычнай т-ры кандэнсацыі пары металаў, узаемадзеянні малекул з паверхняй цвёрдых цел, праблемах тэрмаядз. лазернага сінтэзу і ядз. энергетыкі. Разам з Я.Б.Зяльдовічам упершыню правёў разлік ланцуговай рэакцыі дзялення урану (1939). Адзін з удзельнікаў стварэння і ўдасканалення савецкай ядз. зброі. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1953. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1983).
ХАРЫТО́НЕНКА Яўген Міхайлавіч (16.7.1920, г. Кіраваград, Украіна — 19.11.1998),
бел. жывапісец, педагог. Скончыў Кіеўскі маст.ін-т (1953). У 1955—57 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, y 1969—94 у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Працаваў пераважна ў жанрах партрэта, нацюрморта, пейзажа. Яго работы вылучаюцца тонкім пачуццём колеру, дасканаласцю маст. форм, вытанчанасцю малюнка, багатымі тонавымі градацыямі. Сярод работ: «Студэнтка» (1967), «На родных прасторах. Янка Купала» (1968), партрэты бел. мастакоў А.Анікейчыка (1976), В.Шаранговіча (1980), У.Басалыгі (1983); актрыс А.Клімавай (1976, 1978), Л.Давідовіч (1978), Н.Галеевай (1982); М.Танка (1983) і інш. пісьменнікаў; дзіцячыя партрэты «Леначка» (1960), «Школьніца» (1968), «Ганначка» (1982), «Салдаткі» (1995); пейзажы «Восень. Сонечны дзень» (1954), «Хата ў Кісялях» (1955), «Вясна» (1962), «Ваколіца» (1967), «На Полаччыне» (1976), «Зіма прыйшла» (1980) і інш., тэматычныя карціны «Няскораныя» (1964), трыпціх «Неспакойныя сэрцы» (1965—67) і нацюрморты.