форма паліт. барацьбы ў Індыі, падобная да ўсеагульнай забастоўкі. Азначае спыненне ўсялякай дзелавой актыўнасці ў спалучэнні з мітынгамі і дэманстрацыямі. Як сродак барацьбы найб. часта выкарыстоўваўся ў час кампаній грамадз. непадпарадкавання (гл.Сат’яграха) супраць брыт.калан. панавання ў 1919—47.
ХА́РТЛАЙН (Hartline) Холдэн Кефер (22.12.1903, г. Блумсберг, ЗША — 17.3.1983),
амерыканскі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Чл.Нац.АН ЗША. чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў ун-т Дж.Хопкінса (г. Балтымар, 1927). З 1931 у Пенсільванскім ун-це (г. Філадэльфія), з 1949 ва ун-це Хопкінса, у 1954—74 у Ракфелераўскім ун-це (Нью-Йорк). Навук. працы па вывучэнні функцыян. арганізацыі адзіночных нейронаў сятчаткі пазваночных, першасных нейрафізіял. працэсаў зроку — біяэл. патэнцыялаў асобных нерв. клетак сятчаткі. Нобелеўская прэмія 1967 (з Р.Гранітам і Дж.Уолдам).
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны за 600 м на ПнУ ад в. Хартова Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Валун буйназярністага ружавата-шэрага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату. Даўж. 5,7 м, шыр. 4,9 м, выш. 2 м, у абводзе 15,4 м, аб’ём 60 м³, маса каля 150 т. Формай нагадвае «барановы лоб» — класічны прыклад ледавіковай апрацоўкі. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад з ПдУ Фінляндыі.
горад, сталіца Судана, пры зліцці рэк Белы Ніл і Блакітны Ніл. Адм. ц. правінцыі Хартум. 924 тыс.ж. (1993). Рачны порт. Вузел чыг. і шашэйных дарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: лёгкая, харч., гарбарна-абутковая, шкляная. Ун-т. Філіял Каірскага (Егіпет) ун-та. Сучасны суданскі т-р. Музеі: нац., этнагр., прыродна-гістарычны.
Засн. ў 7 ст.араб. племем махас у міжрэччы Белага і Блакітнага Ніла, на мысе, які па форме нагадвае хобат слана. адсюль назва (Х. па-арабску — хобат). Пасля заваявання Судана егіп. пашой Мухамедам Алі яго сталіца (з 1825). У 1885 узяты штурмам войскамі махдзістаў (гл.Махдзістаў паўстанне). У 1886 паводле загаду халіфа Абдалаха ібн аль-Саіда Мухамеда горад разбураны, а насельніцтва пераселена ў г. Амдурман, які стаў сталіцай першай нац. дзяржавы. У 1898 брыт. войскі разбурылі Амдурман, а адбудаваны Х. стаў адм. цэнтрам Англа-Егіпецкага Судана. Пасля 2-й сусв. вайны Х. — цэнтр нац.-вызв. барацьбы. З 1956 сталіца незалежнай Рэспублікі Судан, з 1969 — Дэмакр. Рэспублікі Судан.
горад на ПнУ ЗША, на р. Канектыкут. Засн. ў 1633. 124 тыс.ж. (2000, з прыгарадамі 1,1 млн.ж.). Трансп. вузел. Буйны прамысл., фін. і культ. цэнтр Новай Англіі. Прам-сць: авіяц. рухавікоў, станкабуд., прамысл. абсталявання, металаапр., харч., папяровая; вытв-сць зброі, муз. інструментаў. Ун-ты. Музей М.Твэна.
пароды паляўнічых сабак. Каля 20 парод (рускія псовыя і стэпавыя, тазы, англійскі, афганскі, арабскі і інш.). Вядомы са старажытнасці. Выкарыстоўваюць у паляванні на зайцоў, лісоў, ваўкоў, дробных антылоп. Х. даганяюць, затрымліваюць ці душаць здабычу.
Канстытуцыя сухая, моцная. Выш. ў карку 65—82 см. Галава доўгая і вузкая, вушы невял., моцна адцягнутыя назад. Спіна і паясніца ўтвараюць выгнутую лінію (напружыну). Жывот моцна падцягнуты. Хвост шаблепадобны. Масць (аднатонная ці плямістая) палевая і шэрая розных адценняў, тыгровая, рыжая, чорная. Шэрсць мяккая. хвалістая або з буйнымі завіткамі. Тып паводзін ураўнаважаны з характэрнай рэзкай узбудлівасцю ў час палявання.
ХА́РТЫЯ (лац. charta ад грэч. chartēs папера, грамата),
1) старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (звычайна папірус або пергамент), на якім ён напісаны.
2) Назва дакументаў, канстытуцый і інш. актаў, у якіх адлюстраваны паліт. патрабаванні сац. слаёў і класаў. Напр., Вялікая хартыя вольнасцей, Х. Жаночай салідарнасці (падпісана 4.3.1997 у Маскве).
дысідэнцкі праваабарончы рух і грамадз. ініцыятыва ў Чэхаславакіі ў 1970—80-я г.Засн. ў канцы 1976 — пач. 1977 групай апазіцыйнай чэхаславацкай інтэлігенцыі (сярод іх В.Гавел), якая падрыхтавала маніфест руху. Узначальвалася 3 спікерамі, якіх выбіралі штогод. Апелявала да міжнар.гуманіт. пагадненняў, падпісаных чэхаславацкім урадам, у т. л. на сустрэчы прадстаўнікоў Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (1980, Мадрыд), заклікала чэхаславацкае кіраўніцтва выконваць міжнар. пагадненні і прывесці ў адпаведнасць з імі ўнутр. заканадаўства. Распаўсюджвала афіц. матэрыялы і дакументы, якія зыходзілі ад урадавых структур, і падцэнзурныя, што ўтрымлівалі каментарыі да іх. Удзельнічала ў «аксамітнай рэвалюцыі» 1989 і ўтварэнні Грамадзянскага форуму; пасля перамогі рэвалюцыі прэзідэнтам краіны выбраны Гавел. Дзейнічала да 1990—92.
Літ.:
Центрально-Восточная Европа во второй половине XX в. Т. 2. От стабилизации к кризису, 1966—1989. М., 2002.
ХАРУ́ГВА (польскае chorągiew ад манг. оронго — знак, сцяг),
1) прамавугольнае або трохвугольнае палотнішча (радзей сцяг) з выявай Ісуса Хрыста або святых, замацаванае вертыкальна на доўгім дрэўку з дапамогай папярэчнай перакладзіны, — царк. сцяг, які носяць у час царк. свят.
2) Старадаўняя назва баявога вайск. сцяга. Мела пашырэнне ў слав. народаў шэрагу краін, у т. л.ВКЛ, а таксама ў казацкіх войсках (харунка).
3) Арганізацыйна-тактычная вайск. адзінка рыцарскага войска ў сярэдневяковых ВКЛ і Польшчы. Існавалі Х. земскія (складаліся з рыцарства пэўнай зямлі), родавыя (аб’ядноўвалі прадстаўнікоў аднаго роду) і надворныя, што выконвалі ролю гвардыі манархаў і магнатаў. У 16 ст. ў шляхецкай кавалерыі Х. называлі роту (звычайна складалася са 100—200 чал. на чале з ротмістрам). У Х. ўваходзілі кап’ёўшчыкі і стральцы; пазней з’явіліся Х. гусарскія, панцырныя, пяцігорскія, лёгкія (тат., валошскія). У 16—17 ст. Х. часам называлі пях. роты польскага і венг. тыпу.